Вы тут

Тэхналогіі на службе ў мытні і бізнесу


Электроннае мытнае дэклараванне, па словах Сяргея Барысюка, актыўна выкарыстоўваецца бізнесменамі без адміністрацыйнага ўмяшання. Хоць на этапе ўкаранення новай сістэмы былі перашкоды, на дапамогу былі прыцягнуты мясцовыя органы ўлады, профільныя міністэрствы. Калі больш за палову дэкларацый сталі афармляцца электронным спосабам, многія бізнесмены зразумелі сваю карысць. Але мадэрнізацыя ідзе далей — распачата праца над увядзеннем цэнтралізаванай сістэмы рэгістрацыі электронных мытных дакументаў. Гэта дазволіць сэканоміць час і рэсурсы не толькі кліентам, але і самім мытнікам. Ужо з 20 верасня стане магчымай аўтаматычная рэгістрацыя ўсіх дэкларацый, якія падаюцца ў электронным выглядзе.

Анлайн-браніраванне чаргі на мытні, папулярнае на расійска-эстонскай мяжы, можа палепшыць камфортнасць працэсу яе перасячэння. Але інавацыя крытыкуецца і беларускай мытнай службай, і людзьмі, якія ўжо карысталіся гэтай сістэмай. Таму пакуль што падобных змен у беларускіх рэаліях не адбудзецца.
Ёсць меркаванне, што ў наступным годзе ўступіць у сілу новы закон «Аб мытным рэгуляванні Рэспублікі Беларусь».

Інфраструктура па міжнародных патрабаваннях

Сёлета будзе ўведзены ў эксплуатацыю прапускны пункт на мяжы з Літвой «Прывалка». Працягваецца рэканструкцыя пункта пропуска на мяжы з Латвіяй «Грыгораўшчына», у праекце — аднаўленне пункта «Урбаны», што ў Браслаўскім раёне. Да 2015 года ў рамках маштабнага праекта праграмы трансмытнага супрацоўніцтва Польшчы, Беларусі, Украіны і Еўрасаюза будзе завершана рэканструкцыя прапускнога пункта «Пясчатка».

Такім чынам, беларускай мытні хапае напрамкаў для развіцця і ўдасканалення. Беспапяровае дэклараванне, аўтаматызацыя мытных працэсаў, праца над уласным парталам з пералікам паслуг для грамадзян, распрацоўка закону, актыўная рэканструкцыя пунктаў пропуску — вынікі працы мытнай службы.

Кацярына РАДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?