Вы тут

Літаратурную дружбу сілкуюць народныя дыпламаты


Іначай стасункі таджыкскага пісьменніка Ато Хамдама з Беларуссю і не назавеш. За апошнія гады ён неаднойчы пабываў у Беларусі. Удзельнічаў у міжнародных «круглых сталах» пісьменнікаў розных краін, якія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі ладзіць, пачынаючы з 2007 года.

1379626683796_20-1

1379626683796_20-1

 

Відавочны ўдзел Ато Хамдама і ў арганізацыі перакладаў беларускіх аўтараў на таджыкскую мову. У Душанбэ за апошнія гады выдадзены анталогія сучаснай беларускай літаратуры «Вячэрняе вогнішча»

, кнігі паэзіі і прозы Георгія Марчука, Алеся Бадака, Юрыя Сапажкова, Міколы Мятліцкага... А днямі і ў Беларусі пры актыўнай творчай падтрымцы паўнамоцнага прадстаўніка беларускай літаратуры ў Таджыкістане пабачыла свет кніга «Светлая далячынь», дзе пад адной вокладкай сабраны творы таджыкскіх і беларускіх паэтаў і празаікаў. Выдадзены зборнік у серыі «Сугучча сэрцаў». Поруч з творамі класікаў Муміна Канаата, Лаіка Шэралі, Гулрухсор Сафі, іншых вядомых яшчэ ў савецкія гады пісьменнікаў надрукаваны творы тых, хто параўнальна нядаўна пачаў працаваць у літаратуры. Яркімі вершамі ўражвае паэтка Фарзона. А завяршае таджыкскую частку кнігі апавяданне нашага земляка беларуса Леаніда Чыгрына, які нарадзіўся пад Віцебскам, а доўгі час жыве і працуе ў Таджыкістане.

Высокую ацэнку творчаму праекту літаратурнага пабрацімства даў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Казідаўлат Каімдадодаў:

— Мы вельмі рады, што з'явілася такая кніга, якая падсумоўвае здабыткі нашай нацыянальнай літаратуры апошніх гадоў. Як і, несумненна, рады трывалым стасункам беларускіх і таджыкскіх майстроў мастацкага слова. Ато Хамдам сапраўды з'яўляецца чалавекам, які здолеў аб'яднаць памкненні многіх творцаў да супрацоўніцтва. Спадзяюся, што кнігу «Светлая далячынь» змогуць пабачыць і ў Таджыкістане. Дарэчы, Ато Хамдам — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. І мы ўсе гэтай адзнакай нашага суайчынніка вельмі ганарымся!..

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.