Вы тут

Вучэнне стартавала


Пачалося сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2013». Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, на беларускіх палігонах горача.

«Захад-2013» — у першую чаргу, вучэнне абарончага характару, якое пацвярджае курс на боегатоўнасць і прыхільнасць да саюзніцкіх абавязацельстваў з Расійскай Федэрацыяй. З 20 па 26 верасня вайскоўцы пад кіраўніцтвам міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна

і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі — першага намесніка міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерала арміі Валерыя Герасімава прадэманструюць сваю падрыхтоўку і навыкі ў прымяненні груповак войскаў у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Задуму вучэння, якое сёлета праводзіцца і на тэрыторыі нашай краіны, зацвердзіў Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пры вызначэнні задумы цяперашняга вучэння ўлічваліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў, вопыт узброеных канфліктаў, якія адбыліся ў апошнія гады, мерапрыемствы аператыўнай падрыхтоўкі, а таксама формы і спосабы прымянення войскаў, выпрацаваныя ва ўзброеных сілах дзвюх дзяржаў.

У ходзе правядзення вучэння плануецца ўдасканаліць аператыўную сумяшчальнасць штабоў розных узроўняў, спалучэнне перспектыўных сістэм кіравання войскамі і зброяй, апрабаваць новыя статутныя дакументы, распрацаваныя ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, даць практыку камандуючым, камандзірам і штабам у планаванні мерапрыемстваў ваеннага характару па стабілізацыі абстаноўкі і кіраванні войскамі.

— У вучэнні, якое пачалося на беларускай зямлі, удзельнічае каля 12 900 ваеннаслужачых, — зазначылі ў Міністэрстве абароны. — Ад Узбореных Сіл Рэспублікі Беларусь — крыху больш за 10 000 чалавек, ад Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі — каля 2500, ад іншых краін — удзельніц АДКБ — больш за 300 вайскоўцаў. Задзейнічана 350 адзінак бранятанкавай тэхнікі (у тым ліку каля 70 танкаў) больш як 50 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 50 самалётаў і верталётаў.

Асаблівасць вучэння ў тым, што ў ім бяруць удзел не толькі вайскоўцы з Беларусі і Расіі, а і з Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Яны ўжо засвойваюць беларускія палігоны, каб на практыцы апрабаваць сумеснае выкарыстанне абароннай інфраструктуры.

Вераніка КАНЮТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Люты — ад лацінскага «фебруарыс», што азначае «ачышчэнне». 

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.