Вы тут

Міжнародны фестываль "Тэатральны куфар, БДУ-2013" адкрыла творчая лабараторыя з Масквы


Урачыстае адкрыццё X Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар, БДУ-2013" адбылося 23 верасня ў Мінску каля Ліцэя БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прарэктар Белдзяржуніверсітэта Уладзімір Сувораў, начальнік упраўлення па справах культуры БДУ Уладзімір Макарэвіч, арт-дырэктар фестывалю, рэжысёр тэатра "На балконе" БДУ Сяргей Турбан, намеснік начальніка ўпраўлення па справах культуры Белдзяржуніверсітэта Кацярына Саладуха.

Сімвалічным пачаткам тэатральнага свята стала адкрыццё куфра, напоўненага рознакаляровымі паветранымі шарамі.

"Кожны фестываль заўсёды адкрываў новыя формы, эмоцыі. Я ўпэўнены, што і гэты фестываль не стане выключэннем. Белдзяржуніверсітэт прыкладзе ўсе намаганні, каб праект прадаўжаў жыць у новых пакаленнях", - сказаў Уладзімір Сувораў.

Прадоўжыўся вечар выступленнем маскоўскай творчай лабараторыі "Эскізы ў прасторы". Шоу "Сырыя і Гордыя" стала першым гасцявым спектаклем фестывалю.

У гэтым годзе ў форуме, які з'яўляецца адным з найбольш маштабных міжкультурных праектаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прымаюць удзел лепшыя студэнцкія тэатры і тэатральныя дзеячы з 18 краін: Беларусі, Расіі, Малдовы, Польшчы, Славеніі, Латвіі, Літвы, Грузіі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Канады, Македоніі, Турцыі, Францыі, Эстоніі і Бангладэш. Па традыцыі на фестывалі ўручаць шэсць прызоў: за рэжысуру і сцэнаграфію, мужчынскую і жаночую ролі, мужчынскую і жаночую ролі другога плана. Лёс гэтых узнагарод будзе вырашаны міжнародным прафесійным журы. Будзе таксама ўручаны прыз глядацкіх сімпатый.

Ацэньваць майстэрства ўдзельнікаў будзе тэатральны рэжысёр, выкладчык тэатральнага факультэта Афінскай акадэміі мастацтваў Геаргіна Какудакі (Грэцыя), крытык Анджэліна Рошка (Малдова), тэатральны рэжысёр, крытык, кіраўнік тэатра Новага мастацтва Дарывуш Езерскі (Польшча) і іншыя. Старшынёй журы будзе тэатральны рэжысёр, загадчык кафедры тэатра Ліёнскага ўніверсітэта, дырэктар Міжнароднага фестывалю студэнцкай драмы, член выканаўчага камітэта Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA Франсуаза Адэн).

Фестываль "Тэатральны куфар" прадоўжыцца тыдзень. На сцэнічных пляцоўках ДК прафсаюзаў і Ліцэя БДУ будуць прадстаўлены 28 спектакляў і некалькі прэм'ер.

Арганізатарам тэатральнага фестывалю выступіў БДУ пры падтрымцы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Цэнтра беларускай драматургіі, клуба "Цэнтр", кафэ Seven, кампаніі "Белга", ААТ "Сальвус", хостэла Traveler і інш.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».