Вы тут

Свята для сем'яў з невылечна хворымі дзецьмі


Напярэдадні Дня маці і Сусветнага дня хоспісаў, які адзначаецца штогод у другую суботу кастрычніка, у Мінску пройдзе свята для сем'яў з невылечна хворымі дзецьмі, якія знаходзяцца пад апекай Беларускага дзіцячага хоспіса.

Свята адбудзецца 28 верасня ў дзіцячым перасоўным луна-парку, які прадаставіць свае атракцыёны хворым дзецям. На працягу дня яны змогуць пакатацца на атракцыёне «Рамонак», паскакаць на батуце, паспрабаваць свае сілы на аўтадроме і ўзняць настрой у пакоі смеху. Забаўляць гасцей свята будуць клоўны, якія рэгулярна працуюць з невылечна хворымі дзецьмі ў рамках адной з праграм Беларускага дзіцячага хоспіса. Прыедуць на мерапрыемства таксама мінскія байкеры, якія абяцаюць пакатаць усіх ахвотных. Усяго на свяце чакаецца ад 50 да 80 дзяцей з бацькамі.

Асноўная мэта гэтага мерапрыемства — не толькі падарыць радасць цяжкахворым дзецям і іх сем'ям, але і расказаць сучаснаму свету аб філасофіі дзіцячага хоспіса. Бо хоспіс — гэта не месца для смерці, а месца для якаснага, паўнавартаснага і насычанага жыцця да апошняга яго дня.

Ініцыятарам правядзення гэтага свята выступіў рэкардсмен Кнігі Гінэса Кірыл ШЫМКО.

У 2013 годзе Кірыл стаў паслом добрай волі Беларускага дзіцячага хоспіса. Ён дапамагае прыцягваць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячых хоспісаў, а таксама ў пошуку спонсараў для будаўніцтва новага дзіцячага хоспіса ў Бараўлянах. «Я ўпэўнены, што дзеці, якія сутыкаюцца ў сваім жыцці з цяжкай хваробай, нашмат мацней за самых дужых людзей планеты, якія могуць рухаць танкі, самалёты або караблі. Бо колькі трэба сіл і мужнасці, каб змагацца з хваробай да канца і пры гэтым не сумаваць! Я вельмі хачу падтрымаць усіх падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса і абяцаю ўсім гасцям свята сюрпрыз!» — кажа Кірыл Шымко.

Свята адбудзецца 28 верасня з 11-00 да 13-00. Месца правядзення: дзіцячы перасоўны луна-парк на скрыжаванні вул. Русіянава і Нікіфарава. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска.

Святлана БУСЬКО.

ВАЖНА

Хоспісу можна дапамагчы ў будаўніцтве шляхам пералічэння на дабрачынны рахунак:
Р/р 3135145259013 у ААТ «БПС —Ашчадбанк», код 369, 220005 г. Мінск, бул. Мулявіна, 6, Атрымальнік: ОБО « Беларускі дзіцячы хоспіс», 223053 РБ, Мінскі р -н, в. Бараўляны, вул. Бярозавы гай 100 А, УНП 100806662, ОКПО 37342741.

Даведка «звязды»

ГА «Беларускі дзіцячы хоспіс» — гэта некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, якая валодае медыцынскай ліцэнзіяй і аказвае сацыяльную, медыцынскую, псіхалагічную і духоўную дапамогу невылечна хворым дзецям і іх сем'ям. Пад апекай дзіцячага хоспіса сёння знаходзіцца каля 300 дзяцей з невылечнымі анкалагічнымі, неўралагічнымі, генетычнымі і іншымі захворваннямі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».