Вы тут

«Захад-2013»: экзамен здадзены


Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін учора прынялі ўдзел у завяршальным этапе вучэння «Захад-2013» на Гожскім палігоне, пасля чаго накіраваліся ў Калінінград, дзе на ваенным палігоне Хмялёўка назіралі за манёўрамі з пункта кіраваня на беразе Балтыйскага мора.

Прыбыўшы на палігон, кіраўнік беларускай дзяржавы прайшоў на дапаможны пункт кіравання рэгіянальнай групоўкай войскаў, дзе яму было даложана аб выпрацаваным механізме і варыянтах сумесных дзеянняў узброеных сіл Беларусі і Расіі ў інтарэсах стратэгічнага стрымлівання агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы. На дапаможным пункце кіравання 20-й арміі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі беларускага Прэзідэнта азнаёмілі з агульным парадкам прымянення арміі ў складзе РГВ (С) у перыяд нарастання пагрозы агрэсіі, а таксама з задачамі, якія вырашаюцца расійскай часткай РГВ (С) ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Узброеных Сіл Беларусі, органамі пагранічнай службы, тэрытарыяльнымі войскамі ў ходзе спецыяльнай аперацыі.

1380232089890_1

Пасля прыбыцця на палігон Уладзіміра Пуціна прэзідэнты прайшлі на назіральную вышку, дзе сачылі за розыгрышам баявых дзеянняў. На палігоне практычна адпрацоўваецца ўзаемадзеянне мотастралковых і мабільных падраздзяленняў узброеных сіл Беларусі і Расіі, тэрытарыяльных войскаў, унутраных войскаў МУС і МНС Беларусі ў ходзе выканання задач па прыкрыцці дзяржаўнай граніцы, ажыццяўленні пошуку, блакіраванні і знішчэнні выяўленых дыверсійных разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў.
На палігоне разыгрывалася некалькі тактычных эпізодаў.

1380232092139_2

Вучэнне з'яўляецца своеасаблівым палігонам для выпрабавання, праверкі рэальнасці ваенна-тэарэтычных распрацовак у прымяненні розных сіл і сродкаў. У вучэнні задзейнічаны новыя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі беларускай вытворчасці, у тым ліку аўтаматызаваны дыстанцыйна кіруемы наглядальна-агнявы комплекс «АДУНОК», а таксама айчынная аўтаматызаваная сістэма кіравання тактычнага звяна «Салдат — баявая сістэма», якая павышае інфармацыйнае ўзаемадзеянне ваеннаслужачага ў складзе падраздзялення, яго мабільнасць за кошт выкарыстання сучасных матэрыялаў у элементах сістэмы абароны.

1380232094726_3

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін накіраваліся ў Калінінград, дзе на ваенным палігоне Хмялёўка прайшоў завяршальны этап сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2013». Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін вылецелі на адным самалёце.

Кіраўнікам дзяржаў прадэманстраваны розыгрыш эпізоду сумеснай спецыяльнай аперацыі, праводзімай сіламі Балтыйскага флоту, 1-га камандавання ВПС і ППА Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і 350-га асобнага мабільнага батальёна 103-й асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь Сумеснае стратэгічнае вучэнне «Захад-2013» праходзіла на тэрыторыі Беларусі і Расіі ў перыяд з 20 па 26 верасня. Гэта вучэнне абарончага характару, якое пацвярджае курс Беларусі на ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі і прыхільнасць да саюзніцкіх абавязацельстваў Расіі. Вучэнне праходзіла ў два этапы. Прыярытэтнымі напрамкамі пры вызначэнні задумы гэтага вучэння з'яўляліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) на аснове вопыту ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў, мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, а таксама форм і спосабаў прымянення войскаў, якія выпрацаваны ва ўзброеных сілах дзвюх дзяржаў. Выкарыстаны адзін з магчымых варыянтаў узнікнення крызіснай сітуацыі і нарастання канфлікту, пры гэтым бакі, якія проціборствуюць, умоўна размешчаны ў межах рэальных граніц Беларусі і трох прылеглых абласцей Расійскай Федэрацыі.

Практычныя дзеянні органаў ваеннага кіравання і войскаў ажыццяўляліся на шасці палігонах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, і ў Калінінградскай вобласці Расіі. У аснову розыгрышаў тактычных эпізодаў пакладзены варыянты сумесных дзеянняў беларускіх і расійскіх воінскіх часцей і падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад РГВ (С), пры ахове і абароне ваенных аб'ектаў, ліквідацыі дыверсійна-разведвальных груп праціўніка і незаконных узброеных фарміраванняў, а таксама наступстваў аварый тэхнагеннага характару.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.