Вы тут

ЧАС ВЯЛІКІХ ПЕРАМЕН


ФІЛІЯЛ «НЕГАРЭЛЬСКІ КАМБІНАТ ХЛЕБАПРАДУКТАЎ»

ААТ «АГРАКАМБІНАТ «ДЗЯРЖЫНСКІ» — прадпрыемства маладое, пачало дзейнічаць у 2002 годзе. Але за гэты час, як кажуць, заваявала сваё месца пад сонцам, знайшло сваю нішу на рынку вытворчасці кармоў для жывёлы.

КАМБІКАРМЫ — СУПЕР

У 2008 годзе камбінат увайшоў у склад адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» і стаў яго філіялам. З таго часу на прадпрыемстве адбыліся шматлікія змены. Як адзначыў галоўны інжынер Дзмітрый Колас, значна павялічыліся аб'ёмы вытворчасці. Калі ў 2007-м было выпушчана каля 30 тыс. тон камбікармоў, у 2010-м — 62,5 тыс. тон, то ў 2012-м — 64,1 тысячы — больш чым у два разы. Дасягнуць такіх вынікаў удалося за кошт павелічэння перыяду рабочага часу, скарачэння прастояў, а таксама за кошт павышэння прадукцыйнасці абсталявання.

Варта сказаць, што ў філіяле надаюць значную ўвагу мадэрнізацыі вытворчасці, набыццю новага сучаснага абсталявання, рэканструкцыі, што дапамагае стварыць умовы для прадукцыйнай працы, аптымізаваць колькасць працуючых. У сучасны час ідзе рэканструкцыя цэха камбікармоў. І калі зараз на прадпрыемстве выпускаецца 65 тыс. тон грануляваных і рассыпных камбікармоў для ўсіх груп і ўзростаў жывёл, то пасля ўводу новай тэхналагічнай лініі Vаn Ааrsеn будуць атрымліваць да 130 тыс. тон камбікармоў штогод. Гэта дазволіць цалкам задаволіць патрэбы ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», яго сельскагаспадарчыя філіялы, рыбгас «Хотава» ў высакаякасных кармах на бліжэйшую перспектыву, а таксама забяспечыць імі гаспадаркі Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў. У рэканструкцыю плануецца ўкласці 60 млрд рублёў, у тым ліку банкаўскія крэдыты і асабістыя сродкі прадпрыемства. Па падліках, праект акупіць сябе менш як за 6 гадоў.

— Відаць, новаўвядзенні паўплываюць не толькі на вытворчыя паказчыкі, але і на эканомію матэрыяльных рэсурсаў? — пацікавілася ў Дзмітрыя Анатольевіча

— Бясспрэчна. Высокатэхналагічнае абсталяванне галандскай фірмы Vаn Ааrsеn дазволіць знізіць расход электраэнергіі на выраб 1 тоны камбікорму на 30% у параўнанні з раней дзеючым. У выніку штогадовы эканамічны эфект складзе 1,7 млрд рублёў. Скароціцца колькасць абслугоўвага персаналу на 16 чалавек (будзе 5 чалавек замест 9 на 4 змены). Гадавая эканомія фонду заработнай платы і адлічэнняў у фонд сацыяльнай абароны складзе 1,3 млрд рублёў, — канстатаваў спецыяліст.

Адначасова рэканструюецца і газавая кацельня з устаноўкай катла італьянскай фірмы, а таксама пракладваецца новы параправод. Гэта забяспечыць выраб камбікармоў удвая больш пры такой жа колькасці газу, які спажывалі старыя катлы. Разам з тым, страты цяпла зменшацца на 30%, а затраты на вытворчасць пары — на 55-60% пры гадавой эканоміі 1,4 млрд рублёў. Гэта дазволіць акупіць выдаткі на рэканструкцыю кацельні за год.

У цэлым рэканструкцыя лініі дасць магчымасць сэканоміць толькі за кошт скарачэння працоўных затрат і расходаў на энерганосьбіты 4,4 млрд рублёў у год.

Аднак, як зазначае Дзмітрый Колас, галоўны эканамічны эфект у тым, што значна павысіцца якасць камбікармоў. Паўплывае на гэта новая тэхналогія напылення тлушчу, энзімаў, масла, ферментаў на гранулы. А гэта значыць, яны стануць больш каларыйнымі, карыснымі для птушкі і жывёлы. І, як вынік, павысіцца яе прадуктыўнасць і прывагі. Напрыклад, у маштабах агракамбіната павелічэнне сярэднясутачнай прывагі на адкорме бройлераў толькі на 1 грам дазваляе дадаткова атрымліваць у год 836 тон мяса на суму звыш 12 млрд рублёў.

ПРЭМІКСЫ — КЛАСА ПРЭМІУМ

З 2003 года філіял, акрамя выпуску камбікармоў, займаецца і вытворчасцю прэміксаў. Гэта стала магчымым пасля ўвядзення спецыяльнай лініі галандскай фірмы Vаn Ааrsеn, якая дазваляе вырабляць прадукцыю па навуковай абгрунтаванай рэцэптуры, з улікам патрэб жывёл розных відаў, парод, узроставых груп.

Зараз яе абслугоўваюць 9 чалавек. А выпускае яна штогод 16 — 16,3 тыс. тон прэміксаў. Для задавальнення патрэб ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» выпускаецца 1,2-1,3 тысячы тон, або 8% ад агульнага аб'ёму. Каля 15 тыс. тон (90%) рэалізуецца на ўнутраным рынку. У тым ліку 60% прадукцыі адгружаецца прадпрыемствам Дэпартамента па хлебапрадуктах, буйным птушкагадоўчым і жывёлагадоўчым комплексам, сельскагаспадарчым прадпрыемствам і іншым — 30%. Прадукцыя камбіната карыстаецца вялікім попытам у спажыўцоў.

Сярод пастаянных кліентаў — Баранавіцкі, Жабінкаўскі, Віцебскі, Барысаўскі, Навабеліцкі, Аршанскі і шмат іншых камбінатаў хлебапрадуктаў, Баранавіцкая птушкафабрыка і птушкафабрыка «Дружба», агракамбінаты «Сноў», «Зара», «Мір», СГЦ «Зарэчча» і многія іншыя перадавыя прадпрыемствы рэспублікі. Усе яны за кошт выкарыстання прэміксаў атрымліваюць добрыя прывагі і паказчыкі.

Выручка ад рэалізацыі прэміксаў за 8 месяцаў сёлета склала 43,3 млрд рублёў (82% ад агульнай выручкі філіяла). Прыбытак ад рэалізацыі прэміксаў за гэты час — 11,9 млрд рублёў (87,6% ад агульнага прыбытку). Рэнтабельнасць рэалізацыі прэміксаў — 37,9%, рэнтабельнасць продажу — 27,5%.

СЫТЫ ЧАЛАВЕК — ДОБРЫ ПРАЦАЎНІК

Бясспрэчна, дасягненні апошніх гадоў сталі магчымымі дзякуючы намаганням кіраўніцтва прадпрыемства. З 2008 года яго ўзначальвае Аляксандр Уладзіміравіч Зяневіч, які змог падабраць добрых спецыялістаў, аб'яднаць калектыў. А калектыў, дзе працуе 250 чалавек, — малады: сярэдні ўзрост працаўнікоў — каля 40 гадоў. Для работнікаў ёсць увесь неабходны пералік сацыяльных аб'ектаў. Сталовая, дзе яны могуць падсілкавацца, што вельмі важна, бо знаходзіцца філіял па-за межамі населеных пунктаў. У абедзенны перапынак людзі могуць наведаць і магазін, каб набыць прадукты харчавання для сябе і прадукцыю камбіната для свойскай жывёлы. Затаварыцца можна ў кошт будучай зарплаты. Па камбікармы і прэміксы едуць сюды і жыхары Дзяржынскага і суседніх раёнаў. Для іх арганізаваны і выязны гандаль. Кожныя выхадныя корм для жывёлы прадаюць у адведзеных месцах тут жа з машыны ў Дзяржынску і Уздзе. У пэўны час яны ўжо чакаюць транспарт з прадукцыяй. І яна разлятаецца як гарачыя піражкі.

ЁСЦЬ ДЗЕ І ПЕРАПРАЦОЎВАЦЬ, І ЗАХОЎВАЦЬ

Камбінат мае і свае ёмістасці для захоўвання сыравіны і гатовай прадукцыі. У прыватнасці, корпус для сыравіны, корпус гатовай прадукцыі на 700 тон, з якога яна адпускаецца адразу на аўтатранспарт. На элеватары адначасова змяшчаецца звыш 45 тыс. тон зерня, якое адгружаецца на цэх камбікармоў, на Мінскі камбінат хлебапрадуктаў для дзяржаўных мэт, патрэб агракамбіната і гаспадарак.

У 2009 годзе пабудавана лінія для перапрацоўкі насення рапсу, а сёлета ўведзена ў дзеянне сховішча для захоўвання насення рапсу на 10 тыс. тон. На прадпрыемстве вельмі пільна сочаць за якасцю сыравіны, тэхналагічнага працэсу і гатовай прадукцыі. Для гэтага ёсць усе ўмовы: у вытворча-тэхналагічнай лабараторыі бяруцца пробы, вывучаюцца аналізы. Як правіла, прадукцыя паступае з гаспадарак належнай якасці. Калі не, то яна даводзіцца да патрэбнай кандыцыі на зернесушылках.

УНП 601064150

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».