Вы тут

Не кожнаму выпадае шанц...


Трактарыста-машыніста філіяла «Пяцігор'е» Віталя ЛАСІЦКАГА добра ведаюць не толькі ў раёне, але і ў вобласці. У 2011-м Віталь Алегавіч заняў першае месца, а летась стаў другім сярод маладых экіпажаў камбайнераў на абласных «Дажынках». Сёлета ён будзе прадстаўляць Міншчыну ў моладзевай катэгорыі на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла «Дажынкі-2013» у Жлобіне.

Працуе Віталь Ласіцкі старшым камбайнерам без памочніка. Сёлета намалаціў 1895 тон збожжа на камбайне «Джон Дзір-9640» з шасціметровай жняяркай.

1380232177254_IMG_3185

— Віталь Алегавіч прыйшоў да нас яшчэ зусім маладым, спачатку вучыўся працаваць на трактары, затым даверылі яму камбайн. Цяпер за ім замацаваны і камбайн, і трактар «Амкадор-320». Дужа любіць тэхніку. Я сказаў бы, у яго вельмі беражлівае і трапяткое стаўленне да машын, агрэгатаў, нібы да жывых істот. Шмат увагі Віталь надае тэхнічнаму абслугоўванню, рамонту тэхнікі, карпатліва рыхтуе яе да сяўбы, жніва. Таму і служыць яна спраўна, без паломак і прастояў, што ўплывае і на вынікі працы, — лічыць дырэктар філіяла Пётр Ярыжэнец.

Віталь нарадзіўся ў суседняй з Забалаццем вёсцы, жонка таксама тутэйшая, з філіяла «Праўда-Агра». Кіраўніцтва «Пяцігор'я» выдзеліла маладой сям'і дом з усімі выгодамі. Жыві ды радуйся: ёсць дах над галавой, любімая работа, добрыя заробкі. Але самае вялікае шчасце — двое дзетак: сынок нарадзіўся літаральна два месяцы назад.

— У нас усе камбайнеры стараліся на жніве, усе яны прафесіяналы высокага класа. Чаму пашанцавала менавіта мне? Нават не ведаю, проста пашанцавала, — сціпла адказвае на маё пытанне хлопец.

Што тычыцца рэспубліканскіх «Дажынак», то трапіць туды, як лічыць мой суразмоўца, — вялікі гонар. Ды і павучыцца там будзе ў каго: на свята прыедуць славутыя хлебаробы, сапраўдныя віртуозы сваёй справы. А наконт падарункаў? Вядома, прыемна іх атрымліваць, але, зрэшты, не гэта галоўнае. Галоўнае для майго героя — удзел у фестывалі такога маштабу. Не кожны раз і не кожнаму выпадае такі шанц.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».