Вы тут

Лепей не прыдумаць


Мінскае «Дынама» перамагло ў першым хатнім матчы сёлетняй Лігі чэмпіёнаў македонскі «Вардар» (26:24).

1380232306914_27-18

Буйныя перамогі ў падобных супрацьстаяннях бываюць рэдка. Барацьба звычайна кіпіць да апошніх хвілін, а частыя тайм-аўты напрыканцы гульні толькі напальваюць атмасферу ў запоўненай балельшчыкамі зале... Пасля паражэння ў Парыжы хлопцам Барыса Дэніча важна было добра згуляць дома: перамагчы, паверыць у свае здольнасці і, безумоўна,парадаваць родных заўзятараў, якіх на трыбунах сабралася больш за 3 тысячы. Магчыма, нехта назаве гэтыя словы банальнымі, аднак той, хто хоць калі-некалі займаўся спортам, узгадае сам, як важна адчуць нерв першай перамогі, сваю ўпэўненасць.
Нельга сказаць, што гэты матч выцягнуты літаральна на зубах. Мінчане дамінавалі на пляцоўцы Палаца спорту ўвесь паядынак, але лік увесь час сведчыў пра тое, што адна хвіліна расслабленасці можа кардынальна змяніць ход гульні. Тым больш «Вардар», якім валодае расійскі бізнесмен Сяргей Самсоненка, — сапернік моцны, небяспечны. Шапкамі яго не закідаеш. На выхадных клуб са Скоп'е так патрапаў нервы зорнай «Барселоне», што каталонцы згадзіліся з македонцамі і на нічыю. На шчасце, у адрозненне ад «Барсы», беларусы здолелі завяршыць сваю працу прыгожым пераможным вынікам.
— «Дынама» атрымала заслужаную перамогу, — прызнаўся карэспандэнту «Звязды» Цімур Дзібіраў, расійскі легіянер «Вардара»

. — Калі мы саступілі, то відавочна, рабілі нешта не так. Нам выпала цяжкая канцоўка, у якой добра сябе праявіла дынамаўская абарона. Магу толькі павіншаваць саперніка з перамогай. Мінчане былі мацнейшымі за нас.
— Пераломны моманты матча наступіў за 10 хвілін да канца гульні, — кажа Сяргей Шэльменка, гандбаліст мінскага «Дынама». — Мы пачалі добра гуляць у атацы, а пасля — у абароне. Закінулі некалькі мячоў, на якія сапернік не здолеў нічым адказаць. У выніку і маем перавагу ў два галы.
— Свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў мы таксама згулялі добра, але прайгралі. «Вардар» быў падрыхтаваны да нашых атак, аднак мы згулялі крыху лепш за апанента, — рэзюмаваў хатнюю вікторыю над балканцамі Барыс Дэніч, галоўны трэнер мінскага «Дынама».

Тарас ШЧЫРЫ. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.