Вы тут

З кнігай — праз вякі


Работа па прапагандзе кнігі не скончылася з завяршэннем Года кнігі ў пярвічных арганізацыях грамадскага аб'яднання «Белая Русь» горада Пінска. Як сказаў старшыня гарадской арганізацыі Віталь Гетман, Год кнігі задаў тон, стаў пачаткам вялікай кампаніі ў справе папулярызацыі чытання, выхавання павагі да кнігі як першакрыніцы ведаў і чалавечай мудрасці.

1380318739246_0788

Цягам мінулага года члены пярвічак горада сабралі больш за 2500 асобнікаў кніг. Бібліятэчкі былі перададзены тэрытарыяльнаму сацыяльнаму цэнтру, школе-інтэрнату, іншым аналагічным установам. Асаблівую ўвагу актывісты арганізацыі надаюць гэтай рабоце ў моладзевым, вучнёўскім асяродку. Праводзяцца конкурсы чытальнікаў, сачыненняў, паведамленняў, накіраваныя на заахвочванне вучняў да чытання літаратуры.
Пярвічная арганізацыя, у якую аб'яднаны ўстановы адукацыі паўночнай часткі горада, атрымала назву «Паўночная». Тут асветніцкая работа вядзецца асабліва актыўна. Многія школьнікі прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе сачыненняў на прыз «Залатое пяро «Белай Русі». Дзве ўдзельніцы — Дар'я Алявец, вучаніца школы № 14 і Наталля Кахавец, навучэнка вучылішча мастацтваў, — атрымалі падзякі старшыні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання і падарункі ад гарадской арганізацыі. У названай пярвічцы праходзіў і свой, гарадскі конкурс сачыненняў пад назвай «З кнігай — праз вякі». Трое яго пераможцаў былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі.
Цяпер гарадская арганізацыя рыхтуе маштабную сустрэчу з сёлетнімі выпускнікамі ВНУ, якія прыступілі да работы на прадпрыемствах і ўстановах, на тэму іх адаптацыі ў працоўных калектывах.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.