Вы тут

Ці быць Магілёву героем?


Магілёўскія ветэраны звярнуліся да ўлад з новым хадайніцтвам аб прысваенні абласному цэнтру ганаровага звання «горад-герой», якое прапануюць заснаваць на ўзроўні СНД.

Старшыня Савета абласной ветэранскай арганізацыі Анатоль Любчанка паведаміў, што Магілёўскі аблвыканкам падтрымлівае просьбу ветэранаў аднавіць гістарычную справядлівасць і прызнаць заслугі Магілёва.

1380318792975_28-26

— Няма ніводнага такога горада ў Беларусі, дзе б трымалі абарону 23 дні і ночы, — кажа Анатоль Любчанка, — і дзе б такі вялікі ўдзел у стрымліванні ворага брала грамадзянскае насельніцтва: штодня дзясяткі тысяч чалавек выходзілі, каб будаваць умацаванні. Пакуль яшчэ жывыя нашы ветэраны вайны, трэба зрабіць Магілёў горадам-героем.
З такой просьбай ветэраны Магілёўшчыны звяртаюцца да ўлад не першы раз. «Так, рабілі гэта неаднойчы, але нас, на жаль, не пачулі», — прызнае лідар ветэранаў Магілёўшчыны. Цяпер робіцца новая спроба, бо такі цалкам заслужаны статус абласнога цэнтра, мяркуюць у рэгіёне, быў бы самым лепшым падарункам да дзвюх юбілейных дат — вызвалення Беларусі (у 2014 г.) і Перамогі (у 2015 г.).
У ветэранскай арганізацыі спадзяюцца, што Магілёўскі аблвыканкам, паводле іх хадайніцтва, звернецца ў выканаўчы камітэт СНД, каб заклікаць краіны Садружнасці, якія рыхтуюцца адзначыць 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, абмеркаваць пытанне аб заснаванні звання «горад-герой» на сваім узроўні. Прычым гэта можа датычыцца не толькі Магілёва, але ўсіх гарадоў, якія ўнеслі значны ўклад у гераічную абарону ад фашысцкіх захопнікаў, але іх заслугі не былі адзначаны.
Між тым, барацьба за званне «горада-героя» ёсць не адзіны клопат напярэдадні вялікай даты. Сёння ў Магілёўскай вобласці жыве 3400 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З іх амаль 2,5 тысячы — яе непасрэдныя ўдзельнікі. Галоўная задача — каб ніхто з іх не быў забыты.
Таму ў Магілёўскай вобласці хутка стартуе дабрачынная акцыя «З любоўю да ветэранаў», паведаміў журналістам начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Анатоль Сінкавец. У яе межах мяркуецца праводзіць розныя мерапрыемствы (канцэрты, творчыя вечарыны, сустрэчы), а заробленыя на іх сродкі пералічваць на рахунак мясцовых ветэранскіх арганізацый. Да акцыі мяркуюць далучыцца работнікі не толькі сферы культуры, але таксама аховы здароўя, сацыяльных службаў, адукацыі, спорту і турызму.
Аднак канцэртамі справа не абмяжуецца: адбудзецца вывучэнне сацыяльна-бытавых умоў жыцця ветэранаў вайны (дарэчы, у Магілёўскай вобласці няма чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоў ветэранаў), пройдуць комплексныя медыцынскія агляды.
Гэтымі днямі ва ўсходніх сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці пачалі адзначаць
70-гадовы юбілей вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў. Святочныя мерапрыемствы праходзяць у райцэнтрах, а 12 лістапада ў Крычаве адбудзецца вялікае свята з удзелам дэлегацый з памежных расійскіх рэгіёнаў.

Ілона ІВАНОВА.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.