Вы тут

Новы пасол Францыі ў Беларусі прыедзе ў Мінск у кастрычніку


Новы французскі пасол Дамінік Газюі прыбудзе ў Беларусь у другой палове кастрычніка.

Такое рашэнне было вынесена па выніках сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушка

з новым кіраўніком французскай дыпламатычнай місіі ў Мінску, якая прайшла ў Парыжы. Вядома, што да верасня Дамінік Газюі была паслом Францыі ў Чарнагорыі.

Таксама на перамовах прысутнічаў былы пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры, цяпер ён прадстаўляе сваю краіну ў Эстоніі.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Павел Латушка выказаў падзяку Мішэлю Рэнеры за канструктыўнае супрацоўніцтва і пажадаў Дамінік Газюі поспехаў на новай пасадзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».