Вы тут

ПАРАДАК НЕ ДЛЯ ЎСІХ?


Факты парушэння парадку распаўсюджвання інфармацыі пра незанятыя зямельныя ўчасткі выяўлены ў большасці правераных спецыялістамі Дзяржкантролю сельвыканкамаў Гомельшчыны. Між тым, гэта парушае інтарэсы грамадзян і юрыдычных асоб, якія зацікаўлены ў іх атрыманні.

Праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці праверкі паказалі, што, нягледзячы на строгія патрабаванні заканадаўства пра даступнасць і дакладнасць такой інфармацыі, у шэрагу правераных сельвыканкамаў інфармацыя гэтага кшталту або была не актуальнай, або ўвогуле адсутнічала. Гэтыя факты выяўлены ў Тураўскім гарвыканкаме і сямі сельвыканкамах Жыткавіцкага раёна (Марохараўскім, Людзяневіцкім, Азяранскім, Рычоўскім, Верасніцкім, Мілевіцкім, Чырвоненскім), у трох сельвыканкамах Брагінскага раёна (Малейкаўскім, Чамярынскім і Малажынскім). Напрыклад, у Чырвоненскім сельвыканкаме Жыткавіцкага раёна такая інфармацыя «ляжала» ў сейфе спецыяліста, які знаходзіўся на вучобе. У Мілевіцкім сельвыканкаме замест пераліку незанятых зямельных участкаў пры праверцы быў прадстаўлены спіс знесеных за мінулы год дамоў.

Пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю на месцах пачаў наводзіцца парадак са змяшчэннем інфармацыі пра незанятыя зямельныя ўчасткі. Вінаватыя ў парушэннях заканадаўства службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці.

Акрамя таго, прыпынена дзейнасць па незаконным прадастаўленні 20 зямельных участкаў у горадзе Рэчыца. Яны былі прадастаўлены без збірання ўсталяванай платы, чым нанесены страты бюджэту раёна — Br80 мільёнаў. Па гэтых фактах заведзена крымінальная справа.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».