Вы тут

Навагрудак. Музей яўрэйскага супраціву


Навагрудак — не проста старажытны горад, гэта месца, з якім звязана гераічная гісторыя  сівой мінуўшчыны нашага краю. Але і ХХ век быў неміласэрны для жыхароў Навагрудка. Аб гісторыі Навагрудскага гета лепш за ўсё ведае кіраўнік праекта музея яўрэйскага супраціўлення дырэктар навагрудскага краязнаўчага музея Тамара Вяршыцкая.

- Менавіта ў Навагрудку адбыўся самы масавы уцёк з гета на тэрыторыі акупаванай нацыстамі Еўропы. - З гэтага яна пачынае імправізаваную экскурсію па экспазіцыі. - Ідэя музея нарадзілася ў 1992 годзе, калі я пазнаёмілася з адным з тых, які змог выжыць і гэтых нечалавечых умовах, з Джэкам Каганам. Менавіта ён, аднойчы вярнуўшыся ў Навагрудак, расказаў пра гісторыю гета, пра гісторыю тых 250 чалавек, якія нарадзілі ідэю, як выратавацца.

Музей адкрыўся ў 2007 годзе. Спачатку вырашылі знайсці сам тунэль, які зрабілі жыхары гета. Мы не ведалі нават,  дзе быў яго выхад. Па розным сведчанням яго даўжыня была 150-180 метраў. Каб пачаць збіраць экспазіцыю, трэба было зрабіць шмат. У мяне нічога не было, нават фотаздымкаў. Толькі ўспаміны Джэка Кагана. Хацелася прывесці сюды жывых удзельнікаў будаўніцтва тунэля і ўцёкаў, дзяцей і унукаў тых, каго няма ў жывых - і адшукаць тунэль. Нарадзілася ідэя дакументальнага фільму “Уцёк” - з ізраільскім рэжысёрам Дрорам Шварцам. Задуму падтрымалі. На здымкі і пошукі прыехалі чатыры вязня, з шасці жывых.

Яны ўспаміналі, што тунэль быў вузкім - 70 на 76 см. Там не было паветра. Многія людзі проста гублялі прытомнасць. Капаць пачалі пасля апошняга масавага расстрэлу 7 мая 1943 года. Чатыры месяцы спатрэбілася, каб зрабіць немагчымае. Мяхі шылі з адзення, калі  можна было так назваць лахманы. Тунэль будаваўся для ўсіх. Людзі нават не ведалі, як капаць. Зямлю выносілі ў кішэнях і выкідвалі хоць куды-небудзь. Але ж першая спроба ўцёкаў сарвалася. На шчасце другая была ўдалай - 26 верасня 2013  года будзе 75 гадоў, як яны беглі. “Такі пабег быў магчымы толькі тут і нідзе больш”- успамінаў Джэк Каган. Магчыма, Навагрудская зямля дапамагла.

Запісала Надзея Бужан. Фота аўтара


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».