Вы тут

Настаўнікі вучацца, дзеці выбіраюць


Напярэдадні прафесійнага свята настаўнікаў у школе ў аграгардку Цяхцін Бялыніцкага раёна праводзіцца Дзень самакіравання.

Гэтая традыцыя існуе некалькі дзясяткаў гадоў: дзеці і педагогі загадзя рыхтуюцца да вялікага свята. У Дзень самакіравання за парты садзяцца настаўнікі. Калі раней яны на знак змены роляў надзявалі школьную форму, то цяпер пануе іншы стыль адзення, і педагогі вырашылі аддаць перавагу «дзелавым» джынсам і модным кашулям.

 

На школьнай ранішняй лінейцы вучні аб'яўляюць дарослым распарадак дня. Самі дзеці будуць праводзіць для настаўнікаў урокі, прынамсі, запланаваны фізіка і музыка, але магчымы і сюрпрызы.

Сёлета ў Цяхцінскай школе адбудуцца таксама выбары. Выбраць трэба прэзідэнта школьнага парламента: на гэтую пасаду ёсць некалькі кандыдатаў, якія ўжо абнародавалі сваю праграму дзеянняў. Зрабіць свой выбар можна будзе на перапынках: галасаванне тайнае — падрыхтаваны скрыні і бюлетэні. Калі ўвесь Дзень самакіравання нагадвае спектакль — вясёлы і павучальны адначасова, то выбары кіраўніка школьнага парламента — гэта справа даволі сур'ёзная. У школьным жыцці ўвесь год задзейнічана самакіраванне, і выбраны прэзідэнт будзе прадстаўляць інтарэсы цяхцінскіх вучняў да канца сваёй вучобы ў школе.

Ілона ІВАНОВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?