Вы тут

Гаварыце цішэй — не нервуйце дзяцей


Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) сцвярджае, што дзеці ў найбольшай ступені схільныя да шкоднага ўздзеяння шуму. Шум адмоўна адбіваецца на іх пазнавальных здольнасцях і самаадчуванні. Эксперты кажуць, што пры рэгулярным уздзеянні шуму адзначаецца дысфункцыя ўвагі, памяці, складанасці пры вырашэнні задач і навучанні чытанню. Школьныя настаўнікі пачалі барацьбу з грукатам, прывіваючы будучым пакаленням навыкі захавання цішыні, піша іспанскае выданне Lа Vаnguаrdіа.

1380923716216_5-22

У ім, у прыватнасці, паведамляецца, што дзеці трэцяга класа дзяржаўнай сярэдняй школы адной іспанскай правінцыі рэгулярна слухаюць спевы птушак, шум марскога прыбою, вуханне соваў і гук дажджу. Яны цудоўна разумеюць, што шум — гэта «непрыемны гук», «тое, што моцна раздражняе», «стрэс для галавы», «робіць балюча вушам». Школьнікі акуратна ставяць свае крэслы на сталы, надзяваюць заплечнікі і ветліва развітваюцца са сваімі настаўнікамі.

Дарэчы, Іспанія з'яўляецца другой краінай у Еўропе па ўзроўні шуму. Таму адна з педагогаў і прапанавала некалькі крокаў для барацьбы з праблемай. Настаўніца прыйшла да высновы, што павышэнне гучнасці голасу ўжо робіць дзяцей больш нервовымі.
СААЗ лічыць 70 дэцыбел (шум пыласосу) максімальна дапушчальным узроўнем. Слыхавая стомленасць пачынае праяўляцца пры ўзроўні шуму ў 80 дэцыбел, а 90 могуць выклікаць незваротныя пашкоджанні слыху, якія будуць тым цяжэй, чым больш часу чалавек падвяргаецца ўздзеянню і чым вышэй яго індывідуальная адчувальнасць. Шэраг даследаванняў указваюць на тое, што ўздзеянне шуму ў дзяцінстве выклікае парушэнні, якія ў дарослым узросце абвастраюцца. Глухата закладваецца ў дзяцінстве.

Пакуль у адных краінах адукацыя развіваецца ў атмасферы шуму, у іншых гэта праблема знаходзіцца пад пільным кантролем. Так, у Фінляндыі, дзе адукацыйную сістэму можна лічыць узорам для пераймання, нават у школьных сталовых устаноўлены святлафоры, якія адлюстроўваюць узровень шуму ў дэцыбелах.

СААЗ нагадвае, што ўзровень шуму ў 35 дэцыбел «забяспечвае добрыя ўмовы адукацыі і засваення матэрыялу». У хатніх жа ўмовах неабходна трымацца простых правілаў: тэлевізар не павінен працаваць пастаянна, узровень шуму цацак не павінен перавышаць 85 дэцыбел (на цацках павінна быць маркіроўка СЕ, што адпавядае стандартам Еўрасаюза), навушнікі павінны мець абмежавальнікі гуку на ўзроўні 85 дэцыбел.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?