Вы тут

Новы імпульс узаемавыгаднаму партнёрству


Учора завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Афіцыйныя перагаворы лідараў дзвюх краін прайшлі ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Па іх выніках падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў у розных сферах, у тым ліку прынята дарожная карта развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам на 2014—2016 гады. 1380923741291_5-35 Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на перагаворах у Астане абмеркавалі рэалізацыю раней дасягнутых дамоўленасцяў. «Я ехаў сюды, каб, як мы некалі дамовіліся, пракантраляваць нашы даручэнні, якія мы давалі ўрадам і міністрам», — сказаў на пачатку сустрэчы кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што практыка рэгулярных сустрэч лідараў дзвюх краін з'яўляецца вельмі правільным рашэннем, гэта падганяе выканаўцаў у Беларусі і Казахстане да рэалізацыі пастаўленых задач. Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што народы дзвюх краін у многім падобныя і прывыклі зарабляць сваёй працай. «І мы як Прэзідэнты стараемся закласці моцную аснову для будучых пакаленняў, для тых, хто прыйдзе пасля нас. Каб тая палітыка, якую мы сёння ажыццяўляем, стала асновай іх дзейнасці. І тое, што мы ў аснову ўзаемаадносін паклалі інтарэсы нашых народаў, дарагога каштуе, гэта беспамылкова, і гэта заўсёды новымі пакаленнямі будзе вітацца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Аляксандр Лукашэнка прапануе Казахстану рэалізацыю сумесных праектаў у сферы транспарту і лагістыкі. Паводле яго слоў, развіццю ўзаемадзеяння з Казахстанам у сферы транспарту і лагістыкі Беларусь надае вялікае значэнне і патэнцыял супрацоўніцтва ў гэтай сферы значна ўзрос з запускам Адзінай эканамічнай прасторы. «У сумесных планах — лагістычныя цэнтры для транспарціроўкі беларускіх і казахстанскіх тавараў еўрапейскім і азіяцкім спажыўцам», — адзначыў Прэзідэнт. «Мы гатовы будаваць лагістычныя цэнтры на граніцы з Еўрасаюзам для вашых тавараў, асабліва збожжа, для продажу ў Еўрапейскім саюзе», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў заявіў, што паміж нашымі дзяржавамі няма ні палітычных, ні эканамічных праблем. Мы саюзнікі і разам будуем новае інтэграцыйнае аб'яднанне. Спадзяюся, што будучы Еўразійскі эканамічны саюз стане выгадным у інтарэсах усіх краін, раўнапраўным эканамічным саюзам, які дасць нам магчымасць яшчэ больш падняць аб'ём тавараабароту», — заявіў Прэзідэнт Казахстана. Беларусі і Казахстану неабходна максімальна задзейнічаць перавагі АЭП для ўмацавання ўзаемавыгадных адносін, лічыць Прэзідэнт Беларусі. «Казахстан для нас — надзейны сябар і саюзнік. Мы разам будуем унікальнае на постсавецкай прасторы ўтварэнне — Еўразійскі эканамічны саюз, які дасць вялікія магчымасці для развіцця эканомік нашых дзяржаў», — сказаў беларускі лідар. «Нам неабходна максімальна задзейнічаць перавагі АЭП для ўмацавання ўзаемавыгадных адносін паміж нашымі краінамі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, вырашэнню гэтай задачы будзе садзейнічаць зацвярджэнне дарожнай карты двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2014—2016 гады. Гэты комплексны дакумент ахоплівае практычна ўсе сферы двухбаковага ўзаемадзеяння. У сумеснай заяве прэзідэнтаў змешчана даручэнне ўрадам абедзвюх дзяржаў прыняць вычарпальныя меры па эфектыўным выкананні ў поўным аб'ёме адпаведнага плана, а таксама іншых дамоўленасцяў, дасягнутых у час сустрэчы на вышэйшым узроўні. Агульную каардынацыю сумеснай работы па вырашэнні гэтай задачы кіраўнікі дзяржаў усклалі на сустаршынь міжурадавай камісіі. Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў таксама пацвердзілі цвёрды намер і ў далейшым цесна каардынаваць сумесныя намаганні па ўсебаковым паглыбленні і пашырэнні беларуска-казахстанскіх адносін. Адзначана неабходнасць прыняцця дадатковых мер для больш поўнага задзейнічання патэнцыялаў дзвюх краін у мэтах эфектыўнай рэалізацыі стратэгіі развіцця беларуска-казахстанскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Кіраўнікі дзяржаў заклікалі дзелавыя колы да большай інвестыцыйнай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі і Казахстана і выказалі гатоўнасць заахвочваць узаемавыгаднае інвестыцыйнае партнёрства.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.