Вы тут

Грамадзянін не ініцыяваў камісійную праверку, пагадзіўся з нязначнай грашовай сумай


Чарговае пытанне, што паступіла па рэдакцыйнай «гарачай лініі», датычылася выплат страхавога пакрыцця па дагаворы добраахвотнага страхавання жывёл, якія належаць грамадзянам. Задаў яго жыхар Баранавічаў, які пражывае ў прыватным сектары і трымае карову.

— Наша сям'я страхуе рагуль ўжо гадоў дваццаць. Сёлета зрабілі тое ж самае. Аднак выйшла так, што карова захварэла. Ветэрынарны ўрач пасля агляду жывёлы параіў здаць яе на мяса. Што мы і зрабілі. За здадзеную прадукцыю атрымалі ад спажыўсаюза каля 3,3 мільёна рублёў. Яшчэ 6 мільёнаў рублёў нам выплаціў «Белдзяржстрах», — расказаў нам заяўнік.
Наколькі мы зразумелі далей, колішні ўладальнік каровы разлічваў агулам атрымаць кампенсацыю ў памеры 12 мільёнаў рублёў — на суму страхоўкі. А выйшла, як бачым, менш. З гэтым пытаннем, як распавёў далей мужчына, ён звяртаўся і ў Брэст, і ў Мінск. Пачуў у адказ, што, маўляў, «такія правілы». Ці так гэта, прасіў ён удакладніць. Дзе з тымі правіламі можна азнаёміцца, бо ў свабодным доступе, сцвярджаў чытач, ён іх адшукаць не змог.

Па просьбе рэдакцыі зварот жыхара Баранавічаў па пытанні нязгоды з памерам выплачанага страхавога пакрыцця па дагаворы добраахвотнага страхавання жывёл, якія належаць грамадзянам, быў разгледжаны ў Беларускім рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемстве «Белдзяржстрах». У выніку нам паведамілі наступнае.
Ёсць Правілы № 34 добраахвотнага страхавання жывёл, якія належаць грамадзянам, узгодненыя Міністэрствам фінансаў 03.03.2004 г. № 123 (з далейшымі змяненнямі і дапаўненнямі). На іх умовах паміж грамадзянінам і «Белдзяржстрахам» заключаны дагавор страхавання: страхаўшчыкам выплачваецца кампенсацыя ў выпадку вымушанага забою жывёлы ў памеры 50 працэнтаў страхавой сумы, устаноўленай ў дагаворы страхавання па данай жывёле (пункт 56 Правілаў № 34).
«Страхавое пакрыццё ў памеры страхавой сумы, устаноўленай у дагаворы страхавання (12 мільёнаў), выплачваецца ў выпадку страты (гібелі), знішчэння застрахаванай жывёлы ў сувязі з прафілактычнымі мерапрыемствамі па барацьбе з эпізаотыяй.
Аб тым, што страхавальнік азнаёмлены з дзеючым на момант заключэння дагавора страхавання ўмовамі і атрымаў Правілы № 34, сведчыць яго подпіс у страхавым полісе.

Дадаткова паведамляем, што, паводле акта аб накіраванні на вымушаны забой застрахаванай жывёлы, аформленага ветэрынарным урачом адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка «Дружба», 09.07.2013 уладальніку жывёлы было рэкамендавана ў сувязі з устаноўленым канчатковым дыягназам «траўматычны рэтыкулаперыкардыт» здзейсніць забой да 11.07.2013 года.
Згодна з прыёмнай квітанцыяй адасобленага структурнага падраздзялення (філіяла) «Нарыхтпрамгандаль» Баранавіцкага райспажыўтаварыства ад 09.07.2013 года, за забітую застрахаваную карову ўкормленасцю ніжэй за сярэднюю (жывой масай, з улікам зніжак, 480 кілаграмаў) заплацілі 3,3 мільёна рублёў, зыходзячы з 6 800 рублёў за кілаграм.
Разам з тым, пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 03.04.2012 года «Аб устанаўленні фіксаваных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю (жывёлагадоўлі), што закупляецца для дзяржаўных патрэб» устаноўлены памер фіксаванага кошту за буйную рагатую жывёлу ўкормленасцю ніжэй за сярэднюю ў памеры 8 173 тысячы рублёў за тону.
Грамадзянін, які з'яўляецца зацікаўленай асобай у атрыманні максімальнай грашовай сумы за здадзеную на забой жывёлу, не ініцыяваў камісійную праверку з мэтай выключэння заніжэння фактычнай жывой масы і ўкормленасці каровы, пагадзіўся з нязначнай грашовай сумай.

Плацежным даручэннем ад 09.08.2013 прадстаўніцтвам «Белдзяржстраха» па г.Баранавічы і Баранавіцкім раёне грамадзяніну выплачана страхавая кампенсацыя ў памеры 6 мільёнаў рублёў. Такім чынам, абавязацельствы па дагаворы страхавання выкананы ў поўным аб'ёме.
Пры вывучэнні дагавора страхавання, заключанага з грамадзянінам, а таксама разліку сумы страхавой кампенсацыі парушэнняў не ўстаноўлена».

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.