Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Па Мадрыдзе авечак вадзілі

Іспанскія пастухі правялі ў Мадрыдзе акцыю, якая ўжо стала традыцыйнай, пратэсту супраць урбанізацыі, да захаплення турыстаў прагнаўшы па вуліцах іспанскай сталіцы атару з дзвюх тысяч авечак, што вельмі спадабалася турыстам.
Незвычайная акцыя праводзіцца 17-ы год запар. Яна ўзнаўляе старажытнае свята перагону статкаў Fіеstа dе lа Trаshumаnсіа, якое ўзнікла шэсць стагоддзяў таму, калі ў Іспаніі спецыяльным указам былі створаны каралеўскія перагонныя дарогі, якія часткова захаваліся і сёння. Цяпер іх фрагменты выкарыстоўваюцца турыстычнымі кампаніямі, якія спецыялізуюцца на сельскім турызме. Як заявіў прэзідэнт заснаванага ў 1273 годзе Савета пастухоў Хесус Гарсан, гэтай акцыяй жывёлаводы адстойваюць свае правы на маршруты, пракладзеныя задоўга да таго, як Мадрыд ператварыўся ў сучасную еўрапейскую сталіцу са шматмільённым насельніцтвам. Як і стагоддзі таму, сучасныя іспанскія пастухі заплацілі казне за праход статка па вуліцах горада. Кошт перагону жывёлы склаў 25 мараведзі — гэта грашовая адзінка, якая выкарыстоўвалася ў Іспаніі для фінансавых разлікаў у перыяд ранняга сярэднявечча.

Blооmbеrg даў прагноз на выпадак дэфолту ЗША

Адмова ЗША ад выплаты знешняга доўгу прывядзе да разбуральных наступстваў на фінансавых рынках ад Бразіліі да Цюрыха, спыніць крэдытны механізм на пяць трыльёнаў долараў, які залежыць ад дзяржаблігацый Амерыкі, абваліць долар і ўвядзе ўвесь свет у эканамічную дэпрэсію. Пра гэта піша Blооmbеrg, адно з самых аўтарытэтных дзелавых агенцтваў свету, са спасылкай на ўдзельнікаў фінансавага рынку. За межамі ЗША спад цэн на аблігацыі амерыканскага ўрада нанясе самую вялікую шкоду Кітаю і Японіі, якія трымаюць на сваіх балансах даўгавыя паперы ЗША на 1,3 трыльёна і 1,1 трыльёна долараў адпаведна. Апошні раз ЗША аб'яўлялі дэфолт у 1790 годзе, калі выплаты па абавязках былі адтэрмінаваны да 1801 года.

У Вялікабрытаніі стварылі аналаг ФБР

У Вялікабрытаніі ў панядзелак пачало працу новае Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю (Nаtіоnаl Сrіmе Аgеnсу, NСА ). У прэсе яго называюць аналагам амерыканскага Федэральнага бюро расследаванняў. Новае ведамства будзе займацца барацьбой з аргзлачыннасцю, эканамічнымі правапарушэннямі, кіберзлачыннасцю, аховай межаў краіны і абаронай дзяцей. NСА было створана шляхам зліцця некалькіх ведамстваў, сумарнае фінансаванне якіх будзе скарочана на 20%, адзначае BBС Nеws. Яго штат складае ўсяго 4500 чалавек.

У Індыі за выхадныя ад маланак загінулі 32 чалавекі

У паўночных індыйскіх штатах Біхар і Джаркханд за мінулыя выхадныя ад удараў маланак загінулі не менш за 32 чалавекі,
з якіх дзевяць — дзеці. Дажджы і моцны вецер пашкодзілі вялікую колькасць дамоў. У біхарскай вёсцы Барвы шэсць хлопчыкаў былі забітыя маланкай, калі гулялі ў футбол. У іншым раёне пяць чалавек загінулі падчас працы ў полі. У чэрвені—кастрычніку ў Індыі — сезон мусонных дажджоў, якія суправаджаюцца маланкамі і навальніцамі. Але каб столькі людзей загінула ад удараў маланак — такое здараецца рэдка.

ЗША выпускаюць новыя 100 долараў

Федэральная рэзервовая служба ЗША з 8 кастрычніка гэтага года ўводзіць у абарачэнне новую купюру вартасцю 100 долараў. На стварэнне банкноты з улікам прапрацоўкі дызайну пайшло амаль дзесяць гадоў. Банкноты атрымалі дадатковую абарону, уключаючы трохмерную ахоўную сінюю стужку. Паварочваючы купюру, можна будзе ўбачыць, як намаляваныя на ёй званочкі мяняюцца на лічбу 100. Асігнацыі таксама забяспечаны яшчэ адной ахоўнай ніткай і дадатковымі вадзянымі знакамі. Сярод навін таксама мікрадрук. А некаторыя аб'екты, намаляваныя на купюры, мяняюць колер пры нахіле. Новаўвядзенні павысілі кошт вытворчасці купюры з 11 да 14 цэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.