Вы тут

НЕ ВАРТА ХАВАЦЦА АД ПЕРАМЕН


Такая парада змяшчаецца ў дакладзе Сусветнага банка, прысвечаным праблематыцы развіцця эканомікі ў наступным годзе.
У прыватнасці, у «Дакладзе аб сусветным развіцці 2014» гаворыцца, што за апошнія 25 гадоў у свеце назіраліся хуткая інтэграцыя, эканамічныя рэформы, тэхналагічная мадэрнізацыя, а таксама пашырэнне ўдзелу насельніцтва ў дэмакратычных працэсах.

Аднак у той жа час назіраліся фінансавыя ўзрушэнні, страта даходаў і месца працы, забруджванне навакольнага асяроддзя. Аўтары даклада рэкамендуюць як прыватным асобам, так і арганізацыям, прадпрыемствам, органам мясцовай улады не хавацца ад перамен, каб пазбегнуць рызыкі ў той ці іншай сферы дзейнасці. Наадварот, ім неабходна рыхтавацца па магчымасці да верагодных негатыўных падзей, якія звычайна нясуць з сабой перамены. У дакладзе прыводзяцца аргументы на карысць таго, што сёння як ніколі неабходныя папераджальныя, сістэматычныя і інтэграваныя захады па кіраванні рызыкамі. Напрыклад, фермерам трэба інвеставаць сродкі ў мінеральныя ўгнаенні, пасяўны матэрыял і іншыя фактары вытворчасці, а не хаваць грошы «на чорны дзень».
У дакладзе адзначаецца, што большасць людзей, як правіла, па-ранейшаму дрэнна прыстасаваны да актыўнага супрацьстаяння неспрыяльным з'явам. Таму, як паказвае досвед мінулых гадоў, варта абапірацца на сістэму сумесных дзеянняў і сумеснай адказнасці на розных узроўнях грамадства. Скажам, хатнія гаспадаркі аказваюць падтрымку суседзям, аб'ядноўваюць грашовыя сродкі, абараняюць сваіх членаў і інвестуюць у сваю будучыню. Суполкі ствараюць нефармальныя сеткі страхавання і аб'ядноўваюць рэсурсы для супрацьстаяння агульным рызыкам. І так далей на больш высокіх узроўнях, тых жа прадпрыемствах.
У дакладзе адзначаецца, што веды — гэта нешта большае, чым проста назапашванне інфармацыі. Іх неабходна ўмець выкарыстоўваць для ацэнкі канкрэтнай сітуацыі з наступным прыняццем правільнага рашэння. У дакуменце прапанаваны шэраг стратэгічных захадаў, якія можна прыняць як для хатніх гаспадарак, так і на мясцовым, нацыянальным і глабальным узроўнях. Аднак галоўная парада заключаецца ў тым, што неабходна паўсюдна ўкараніць папераджальны падыход да кіравання рызыкамі, каб ён узгадняўся з больш маштабнымі задачамі, напрыклад, нацыянальнымі планамі развіцця, муніцыпальнымі праграмамі інвестыцый у інфраструктуру.

Леанід ТУГАРЫН.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».