Вы тут

Хроніка апошніх падзей


УКРАІНА МОЖА АДМОВІЦЦА АД РАСІЙСКАГА ГАЗУ

Украіна можа на некалькі бліжэйшых гадоў цалкам адмовіцца ад закупак газу ў Расіі, калі дзейны кантракт «Нафтагаза» і «Газпрама» не будзе перагледжаны. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў. Паводле яго слоў, Кіеў гатовы праз суд даказваць абсурднасць дзейнага газавага кантракта, калі «Газпрам» падасць на Украіну ў суд за яго невыкананне. Гэтая заява была зроблена ў той жа дзень, калі з Крамля прагучала пагроза ўвесці візавы рэжым паміж краінамі. У чацвер саветнік прэзідэнта Расіі Сяргей Глазьеў заявіў, што ў сувязі з «інтэграцыйнымі працэсамі» такая верагоднасць не выключана: «Калі Украіна ўвойдзе ў Шэнгенскую зону з большасцю краін ЕС, а ў нас па-ранейшаму будзе адсутнічаць бязвізавы рэжым з ЕС, то еўрапейцы вымусяць Украіну ўвесці візавы рэжым», — адзначыў чыноўнік.

ПЯЦІРАЗОВАЕ ХАРЧАВАННЕ ДАПАМОЖА СКІНУЦЬ ВАГУ

Супрацоўнікі Універсітэта Усходняй Фінляндыі выявілі карысць для здароўя пяціразовага харчавання. Навукоўцы сцвярджаюць, што спалучэнне сняданку, абеду і вячэры з двума «перакусамі» на працягу дня дапамагаюць скінуць вагу. А вось пропуск аднаго з прыёмаў ежы, у прыватнасці, ранішняга, можа прывесці да адваротнага эфекту. Даследчыкі назіралі за станам 4 тысяч дзяцей з моманту іх нараджэння і да дасягнення 16-гадовага ўзросту. І высветлілі, што тыя з іх, хто прытрымліваўся пяціразовага штодзённага харчавання, мелі паніжаны індэкс масы цела. І нават наяўнасць атлусцення ў бацькоў падвыпрабавальных не ўплывала на вынік. А вось пропуск аднаго са штодзённых прыёмаў ежы прыводзіў да набору вагі. Навукоўцы ўпэўнены, што харчовыя звычкі з'яўляюцца важным фактарам рызыкі развіцця атлусцення, і іх уплыў на вагу шмат у чым пераўзыходзіць іншыя фактары.

РАСІЯ — ЛІДАР ПА МАЁМАСНАЙ НЯРОЎНАСЦІ

Расія знаходзіцца на адным з першых месцаў у свеце па няроўнасці размеркавання маёмасці і даходаў — на сённяшні дзень 110 мільярдэрам належыць 35% усіх нацыянальных багаццяў. У гэтым рэйтынгу Расія саступае толькі некалькім невялікім дзяржавам Карыбскага басейна, сведчаць звесткі, апублікаваныя ў аглядзе швейцарскага банка Сrеdіt Suіssе. У цэлым па свеце мільярдэры валодаюць 1—2% ад нацыянальнага багацця, і на кожныя 170 мільярдаў долараў багаццяў хатніх гаспадарак прыпадае адзін мільярдэр.
Паводле ацэнкі Сrеdіt Suіssе, у 2013 годзе ў Расіі налічвалася 1986 чалавек, чыё багацце перавышала 50 мільёнаў долараў, а агульную колькасць доларавых мільянераў у Расіі ацанілі ў 84 тысячы чалавек. Прычым да 2018-га банк прагназуе рост колькасці доларавых мільянераў да 133 тысяч чалавек.
Па версіі Fоrbеs, у Расіі ў 2013 годзе налічваецца 110 доларавых мільярдэраў, самымі багатымі з якіх прызнаныя Алішэр Усманаў з багаццем у 17,6 мільярда долараў, Міхаіл Фрыдман (16,5 мільярда), Леанід Міхельсон (15,4 мільярда), Віктар Вексельберг (15,1 мільярда) і Вагіт Алекпераў (14,8 мільярда).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?