Вы тут

Колькі ў небе зор


Шчасце — гэта адчуванне асабістай суладнасці з навакольнай прастораю, з калектывам і ў самім сабе, імкненне паўсюль падтрымліваць гарманічныя адносіны.

Шчаслівыя хвіліны, калі адчуваеш духоўную злітнасць з наваколлем, нярэдкія ў нашым жыцці. Пра гэта і апяваецца ў песні «Колькі ў небе зор» Аляксандра Шыдлоўскага. Як яна загучала (першы выканаўца — самадзейны хор Палаца культуры трактарнага завода), то адразу стала папулярнай і хутка фалькларызавалася.

1381527523260_12-4

Вакальны твор «Колькі ў небе зор» Аляксандр Шыдлоўскі (на той час працаваў дырэктарам Гродзенскага абласнога Дома народнай творчасці) прысвяціў сваёй жонцы Варвары Яфімаўне, з якой разам пачынаў артыстычны шлях у Беларускім ансамблі песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. Таму вельмі хораша і ўдала перадаў пачуццёвы стан закаханай асобы.
Песня ўзнікла ў канцы 1960-х гадоў і першапачаткова несла на сабе адбітак тагачаснай моўнай культуры. У другой страфе спявалася: «Сонца і вясна — з намі круглы год. Шчасця больш у нас, як на небе звёзд». Пры дапрацоўцы тэксту тут з'явілася адметнае: «Дзе так добра жыць, дзе такі прастор, Шчасця больш у нас, як на небе зор». Але сацыяльны аспект пазней аўтар замяніў на больш абагульненае ўспрыманне рэчаіснасці: «Сонца і вясна», навакол прастор...». Якраз гэта і выяўляе сутнасць шчаслівага існавання чалавека.

Верш і музыка Аляксандра Шыдлоўскага

Колькі ў небе зор — цяжка палічыць,
Толькі з іх адна найярчэй гарыць.
Гэта ты мая, зорка ясная,
Ты, любоў мая непагасная.

У працы і ў жыцці добра нам з табой
Марыць і любіць з песняй маладой.
Сонца і вясна, навакол прастор,
Шчасця больш у нас, як на небе зор.

Край шырокі наш, мірны, дарагі,
І бягуць удаль светлыя шляхі.
Мне з табой па іх хочацца ісці
І дзяліць усё разам у жыцці.
Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».