Вы тут

КУЛЬТУРА — ГЭТА ЖЫЦЦЁ


Нядаўна сферу культуры Беларусі закранулі скарачэнні. У сувязі з чым паўстала шмат разнастайных праблем і пытанняў. Культура — гэта акурат тая галіна, на якой эканоміць нават небяспечна. Таму што менавіта веданне сваёй і сусветнай культуры, паважлівае стаўленне да яе фарміруе і выхоўвае нацыю. А ў нашай краіне апошнім часам назіраецца тэндэнцыя якраз адваротная...

Нагадаю, што, згодна са статыстыкай Міністэрства культуры Беларусі, у сферы культуры працуюць амаль 65 тысяч чалавек, якія прадстаўляюць 8 тысяч арганізацый культуры. У сістэме Міністэрства культуры дзейнічаюць 27 дзяржаўных тэатраў, канцэртную дзейнасць ажыццяўляюць 16 дзяржаўных арганізацый, налічваецца каля 3,5 тысячы клубных устаноў, 4 тысячы бібліятэк, функцыянуюць больш за 150 музеяў, каля 140 кінатэатраў. Сетку ўстаноў адукацыі ў сферы культуры і мастацтва складаюць 3 ВНУ, 21 установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі, каля 500 дзіцячых школ мастацтва.
Культура — адна з тых сфер, па якіх пра пэўную краіну ведаюць у свеце. Бо ў вечнасці застаюцца не паказчыкі ВУП ды іншыя эканамічныя паказчыкі, а нешта большае... Прыгадайце хаця б нядаўні ажыятаж з уручэннем Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
А сёлета, напрыклад, каманда Беларусі чарговы раз з поспехам узяла ўдзел у 8-х адкрытых моладзевых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД у Новасібірску. Наша творчая моладзь заваявала 10 медалёў і 4 спецыяльныя дыпломы.
У справаздачы Міністэрства культуры гаворыцца і пра тое, што ідзе праца над стварэннем музея народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, у якім будуць выкарыстаны мультымедыйныя тэхналогіі. І яшчэ шмат іншых імёнаў ды прозвішчаў нашай культуры і гісторыі патрабуюць ушанавання.
Напярэдадні дня работнікаў культуры «Звязда» шчыра віншуе ўсіх, хто працуе на ніве культуры нашай краіны, і дзякуе ім за неабыякавасць і самаадданасць!

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».