Вы тут

Па дакументах — катэдж, а рэальна — шматпавярховік


Уявіце сабе наступную сітуацыю. Вы доўгі час жывяце ў прыватным доме ў маляўнічым кутку Мінска. У пяці-дзесяці хвілінах хады ад вашага дома знаходзіцца вялікі парк. Гэтая ідылія доўжыцца дзесяцігоддзі, і вось у адзін прыгожы дзень ідылічную карцінку псуе грукат будаўнічай тэхнікі. На месцы суседняга дома з'яўляецца вялікі катлаван, а пасля паціху пачынае паўставаць будучы катэдж. Узводзіцца трэці паверх, а за ім і чацвёрты... Як грыбы пасля цёплага дажджу, побач з'яўляюцца такія ж шматкватэрныя дамы. Ваша хатка аказваецца заціснутай паміж гмахамі, а на калісьці ціхай вулачцы пачынаюць у два рады паркаваць аўтамабілі. Ужо радзей у хату заглядвае сонейка. І ад былога камфорту застаюцца адны ўспаміны...
— Мы праводзілі шэраг праверачных мерапрыемстваў, і выявілі факты незаконнага ўзвядзення шматпавярховых жылых дамоў на ўчастках, якія выдзяляліся пад будаўніцтва катэджаў альбо двухкватэрных пабудоў. Падчас гэтага парушаліся законныя правы і інтарэсы соцень грамадзян нашай сталіцы, — паведаміў старшы пракурор аддзела Генеральнай пракуратуры Беларусі Артур ПЕТРАСЯН. — Злачынцы пры гэтым атрымлівалі нелегальныя даходы ў асабліва буйных памерах.
Зламыснікі дзейнічалі як мінімум сем гадоў, не сустракаючы на сваім шляху ніякіх перашкод. Службовыя асобы выканаўчых і распарадчых органаў улады, якія павінны былі сачыць за новабудоўлямі, фактычна заплюшчвалі вочы на гэтыя парушэнні. Уявіце сабе маштабы: толькі ў адным Першамайскім раёне супрацоўнікі пракуратуры выявілі пяцьдзясят падобных будоўляў! Па адной з іх Следчы камітэт завёў крымінальную справу. У маштабах Мінска гэтая лічба ідзе на сотні выпадкаў, калі не на тысячы...
І вось пракурорскі аўтамабіль прывозіць журналістаў на месца дзеяння, у квартал прыватнай забудовы побач з Севастопальскім паркам. Калісьці ціхая вуліца Пскоўская ператварылася цяпер у вузенькую асфальтавую дарожку, па якой даволі няпроста праехаць з-за прыпаркаваных паабапал аўтамабіляў. Налева і направа выраслі трох- і чатырохпавярховыя шыкоўныя палацы... Пры гэтым інфраструктура раёна засталася нязменнай, разлічанай на аднапавярховыя дамы. Гэта прывяло да незапланаванай нагрузкі на электрычныя сеткі, каналізацыю, водаправод... У выніку за прадпрымальнасць хітруноў камфортам пражывання расплачваюцца ўсе жыхары мікрараёна.
— Генеральны план развіцця Мінска прадугледжваў у гэтых кварталах захаванне сядзібнай забудовы, — працягвае Артур Петрасян. — Гэта азначае, што тут могуць знаходзіцца выключна катэджы або двухкватэрныя жылыя дамы. І па ўсіх дакументах тут заяўлялася ўзвядзенне менавіта такіх пабудоў. Але некаторыя прадпрымальныя людзі вырашылі на гэтым зарабіць.
Схема дзеяння зламыснікаў была зусім нескладанай. Сталічны прыватны сектар багаты на старыя драўляныя хаткі, якія размянялі не адзін дзясятак гадоў. Іх афармлялі пры набыцці, як правіла, альбо на членаў сям'і забудоўшчыка, альбо на падстаўных асоб, якім за паслугу плацілі 600-700 долараў. Гэта рабілася, каб выключыць на свой адрас лагічнае, але зусім непатрэбнае для зламысніка пытанне ад падатковых органаў: адкуль у чалавека, які афіцыйна нідзе не працуе, знайшліся дзясяткі тысяч долараў на куплю жылля?
Тэхнічныя дакументы на новабудоўлю, вядома, захоўвалі статус-кво, каб не прыцягнуць да сябе залішнюю ўвагу адпаведных органаў. Насамрэч кожны паверх такога дома ўяўляў сабой мінімум адно ізаляванае памяшканне з усімі яго атрыбутамі. Але па заканадаўстве яно лічыцца ўжо кватэрай у шматкватэрным жылым доме, у які вось такім цудоўным чынам ператвараўся катэдж. Людзі, якія набывалі кватэры ў такіх дамах, па факце куплялі ўсяго толькі... долю. Спачатку на гэта ўвагі не звярталася. Але калі прыходзіў час рэгістрацыі памяшкання, для шчаслівага ўладальніка новага жылля на роўным месцы ўзнікалі дадатковыя цяжкасці.
Сёння да канца невядома, што ж з гэтымі дамамі рабіць. Каб прывесці іх у стан, які адпавядае генплану, неабходна рабіць, напрыклад, з трох кватэр адну. Справа ў тым, што па праектнай дакументацыі гэтыя дамы мусяць жа быць максімум двухкватэрнымі!
Супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры праводзяць дадатковую праверку, па выніках якой будзе дадзена ацэнка дзейнасці службоўцаў выканаўчай улады, на якіх ускладаўся кантроль за новабудоўлямі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.