Вы тут

Дзяржаўнае прадпрыемства «АКАДЭМФАРМ»: акадэмічны ўзровень распрацоўкі фармацэўтычных прадуктаў і сучасная вытворчасць


У патэнцыйнага спажыўца ёсць унікальная магчымасць выбраць фармпрадукты, якія не толькі распрацаваны на самым высокім навуковым узроўні, але і выраблены ва ўмовах сучаснай вытворчасці, якая адпавядае патрабаванням GMР. Узяць хоць бы полівітамінна-мінеральныя комплексы гандлёвай маркі «УНІВІТ». Састаў вітамінаў і мінералаў тут падабраны такім чынам, каб дагадзіць арганізму пэўнай групы сярэднестатыстычных жыхароў Беларусі, з улікам недахопу ў нашай вадзе і глебе пэўных макра- і мікраэлементаў, а ў харчовым рацыёне — пэўных вітамінаў. Такім чынам, беларускія вучоныя прапануюць тое, што патрэбна менавіта беларусам.
— Заснавальнікамі Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «АКАДЭМФАРМ» з'яўляюцца арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, і гэта абумоўлівае, перш за ўсё, высокі навуковы ўзровень фармацэўтычных распрацовак, — расказвае намеснік дырэктара па навуковай рабоце, кандыдат біялагічных навук Вольга КАЗЮЧЫЦ. — Нягледзячы на тое, што прадпрыемству ўсяго тры гады, у сакавіку гэтага года яно акрэдытавана ў якасці навуковай арганізацыі. Як паказваюць клінічныя даследаванні біяэквівалентнасці, айчынныя джэнерыкі вытворчасці «АКАДЭМФАРМ» адпавядаюць па эфектыўнасці і бяспецы арыгінальным прэпаратам. Варта адзначыць, што па кошце джэнерыкі нашай вытворчасці даступныя беларускаму спажыўцу.

1381787321317_1

Высокі ўзровень навуковых распрацовак «АКАДЭМФАРМ» заснаваны на тым, што мы працуем, у першую чаргу, толькі з высакаякаснымі субстанцыямі вядомых фірмаў таго ж Ізраіля, Даніі або Індыі. Па-другое, выкарыстоўваем высакаякасныя інавацыйныя дапаможныя рэчывы. Нарэшце, прапануем інавацыйныя тэхналагічныя рашэнні.
Мэта фармраспрацоўкі пераральных лекавых формаў — прапанаваць такія састаў і тэхналогію вытворчасці таблетак або капсул, якія забяспечылі б біядаступнасць джэнерыка, адпаведную біядаступнасці арыгінальнага лекавага сродку. Іншымі словамі, у кожным аддзеле страўнікава-кішачнага тракта з таблеткі/капсулы джэнерыка дзейнае рэчыва павінна вызваляцца з той жа хуткасцю, што і з таблеткі арыгінальнага прэпарата.
У прадпрыемства выдатная доследна-тэхналагічная і аналітычная база. Лабараторнае тэхналагічнае абсталяванне дазваляе ва ўмовах лабараторыі атрымаць таблеткі розных тэхналагічных варыянтаў, выявіць усе дэталі кожнай стадыі тэхналагічнага працэсу, што, безумоўна, скарачае этап пераходу да маштабнай вытворчасці прэпаратаў. Абсталяванне, якое дазваляе мадэляваць розныя аддзелы страўнікава-кішачнага тракта і даследаваць хуткасць тэхналагічнага вызвалення актыўнай субстанцыі, прымяняецца для вызначэння іn vіtrо тэхналагічнага варыянта, які поўнасцю адпавядае кінетыцы растварэння арыгінальнага прэпарата. Іншымі словамі, мы можам узяць арыгінальны лекавы прэпарат і нашу таблетку-джэнерык, запусціць іх у спецыяльна створанае штучнае асяроддзе страўніка і кішэчніка і пераканацца, што дзейнае рэчыва абедзвюх таблетак вызваляецца абсалютна аднолькава. Сучаснае абсталяванне для аналізу дазваляе нам паспяхова распрацоўваць методыкі хімічнага, мікрабіялагічнага і фармацэўтыка-тэхналагічнага аналізу фармсубстанцый, паўпрадуктаў і гатовай прадукцыі.
— Раскажыце, калі ласка, пра людзей, якія займаюцца распрацоўкай новых прэпаратаў...
— З 11 нашых даследчыкаў 8 — ва ўзросце да 29 гадоў, гэта маладыя людзі, нядаўнія выпускнікі айчынных ВНУ — тэхнолагі, хімікі, біёлагі, якія валодаюць сучаснымі ведамі, неабходнымі для даследаванняў у галіне фармраспрацоўкі. І гэта вельмі важна, паколькі фармацэўтычная прамысловасць развіваецца надзвычай актыўна.
— Распрацоўку якіх прэпаратаў ажыццяўляе сёння навуковы калектыў «АКАДЭМФАРМ»?
— Мы выконваем навукова-даследчыя і доследна-тэхналагічныя работы па больш як 20 сучасных эфектыўных лекавых сродках розных фармакатэрапеўтычных груп. На этапе падрыхтоўкі да правядзення біяэквівалентных клінічных даследаванняў джэнерыкі для лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі на аснове валсартану і кандэсартану, гіпаліпідэмічны лекавы сродак разувастатын, лекавы сродак для лячэння атлусцення арлістат і шэраг іншых. На розных стадыях фармраспрацоўкі прэпараты для лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракта, сардэчна-сасудзістых захворванняў, бясплоднасці, анкалагічных і вірусных захворванняў, астэапарозу і іншыя.
Некаторыя распрацоўкі фінансуюцца ў межах заданняў дзяржаўных навуковых праграм за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Цяпер «АКАДЭМФАРМ» выконвае 9 такіх заданняў. Акрамя гэтага, мы вядзём яшчэ 15 ініцыятыўных распрацовак за кошт уласных сродкаў прадпрыемства.

1381787325324_2

Сёлета ўжо асвоены ў вытворчасці капсулы «Урсаклін» — аналаг гепататропных прэпаратаў «Урсафальк» і «Урсасан», антыгіпертэнзіўны сродак «Лазартан» — аналаг прэпарата «Казаар» і прэпарат для лаважу кішэчніка «Д-Фаржэкт» — аналаг прэпарата «Фортранс».
Варта адзначыць, што ў комплексе работ па стварэнні новых лекавых сродкаў этап маштабавання тэхналогій і асваення прамысловай вытворчасці — адзін з самых адказных, паколькі патрабуе зладжанай работы як навуковага, так і вытворчага персаналу. На нашым інавацыйным прадпрыемстве створана сістэма ўкаранення новых тэхналагічных рашэнняў. Нягледзячы на тое, што завод выпусціў першую прадукцыю тры гады таму, ужо другі год у нас ідзе рэканструкцыя. Фармтэхналогіі не стаяць на месцы, і трэба пастаянна развівацца.
— З якімі айчыннымі і замежнымі прадпрыемствамі, арганізацыямі супрацоўнічае «АКАДЭМФАРМ»?
— У першую чаргу варта назваць інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Інстытут біяарганічнай хіміі, Інстытут мікрабіялогіі, Інстытут фізікі, Інстытут фізіка-арганічнай хіміі, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Выконваюцца сумесныя праекты з казахстанскім Міжнародным навукова-вытворчым холдынгам «Фітахімія». Плённа супрацоўнічаем з індыйскімі, ізраільскімі, французскімі, польскімі, дацкімі, украінскімі, літоўскімі, славацкімі, харвацкімі фірмамі. І колькасць нашых партнёраў пастаянна расце.

БАДы і лекі

Дзяржаўнае прадпрыемства «АКАДЭМФАРМ» ажыццяўляе выпуск наступных біялагічна
актыўных дабавак і лекавых сродкаў:
Полівітамінны комплекс «УНІВІТ» (змяшчае камбінацыю неабходных для жыццядзейнасці арганізма вітамінаў, а таксама магній, жалеза і аргінін. Рэкамендуецца пры павышанай фізічнай актыўнасці, незбалансаваным харчаванні).
Полівітамінна-мінеральны комплекс «УНІВІТ мінерал» (змяшчае камбінацыю з 13 вітамінаў і 12 макра- і мікраэлементаў, у тым ліку ёд, бор, цынк, селен).
Полівітаміны і мінералы для жанчын «УНІВІТ Ева» (поўны састаў вітамінаў і асноўных мінералаў, неабходных для забеспячэння нармальнага абмену рэчываў у арганізме жанчыны любога ўзросту).
Полівітаміны і мінералы «УНІВІТ кардыя» (для паляпшэння работы сэрца і сасудаў).
Полівітаміны і мінералы для падлеткаў «УНІВІТ тынейджар» (збалансаваная камбінацыя вітамінаў, макра- і мікраэлементаў для нармальнага функцыянавання арганізма ў перыяд інтэнсіўнага росту і палавога выспявання).
Полівітаміны і мінералы «УНІВІТ біяэнергія» (комплекс для прафілактыкі дэфіцыту вітамінаў групы В, пры павышанай фізічнай актыўнасці, занятках спортам, пры стрэсе, высокіх разумовых нагрузках, для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў).
«Наатрыцын» (з экстрактам гінкга білоба і ліпоевай кіслатой; спрыяе нармалізацыі абмену рэчываў, запавольвае старэнне клетак галаўнога мозгу, павышае канцэнтрацыю ўвагі і памяці, валодае антыаксідантным дзеяннем).
«Таматагенін» (крыніца магутнага антыаксіданту — лікапіну).
«Кардывітол» (дзякуючы рэчыву, якое змяшчае, напрыклад, чырвоны вінаград, нармалізуе абменныя працэсы і папярэджвае заўчаснае старэнне арганізма).
«Ментум» (змяшчае валяр'яну, мяту, мелісу і святаяннік, спрыяе нармалізацыі сну, паляпшае здольнасць пераносіць павышаныя разумовыя нагрузкі і эмацыянальны стрэс).

Святлана БАРЫСЕНКА, Алена ДАЎЖАНОК.
Фота Любові БЯЛЯЕВАЙ.

Ліцензія № 02040/874, выдана 18.11.2009 г.
Міністэрствам аховы здароўя РБ. УНП 191209942

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».