Вы тут

«Нам вельмі спадабалася ваша краіна»


Расійскія журналісты пасля прэс-канферэнцыі з кіраўніком нашай дзяржавы раз'ехаліся па дамах. Мы спыталі некаторых з іх, што ў гутарцы з Прэзідэнтам Беларусі было найбольш актуальным менавіта для іх аўдытопрэс-канферэнцыярыі.
Леанід ГАРАІНАЎ, першы намеснік галоўнага рэдактара «Парламентской газеты» (Масква):

— Напэўна, для расійскіх газет, і, у прыватнасці для нашай, цікавай была сітуацыя з «Уралкаліем». Прэзідэнт Беларусі добра паказаў нам адваротны бок гэтага канфлікту. Таксама ўсіх вельмі хвалявала магчымае аб'яднанне «КамАЗа» і беларускага «МАЗа». На мой погляд, Аляксандр Лукашэнка вельмі канкрэтна распавёў, чаму такое аб'яднанне не адбылося і якія ўмовы беларускага боку: тэхналогіі, новыя рынкі і інвестыцыі. Асабіста мяне таксама цікавіла адно пытанне, якое я і задаў Прэзідэнту: ці ў поўнай меры Беларусь выкарыстоўвае свой транзітны патэнцыял? Магчыма, прыйшоў час перахапіць частку прыбыткаў у іншых цэнтраў: Вільнюса, Беластока, Любліна? Аляксандр Рыгоравіч пагадзіўся, што сёння сапраўды існуюць добрыя перспектывы ў гэтай сферы і праца ў гэтым кірунку будзе весціся.
Аляксей МІЛАВАНАЎ, галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Новый Калининград» (Калінінград):


— Для нашай аўдыторыі самай цікавай і запамінальнай была, безумоўна, заява пра Калінінградскую вобласць. Пасля кароткага адказу на маё пытанне пра, магчыма, занадта палітызаваную ўвагу расійскіх кантралёраў да беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, беларускі лідар расказаў пра неўзараныя калініградскія землі і выказаў досыць нечаканую заяву: маўляў, аддайце іх нам, і мы іх будзем араць. Фармулёўкі, якія выкарыстаў кіраўнік беларускай дзяржавы, выклікалі досыць сур'ёзнае абмеркаванне ў Калінінградскай вобласці. Мы разумеем, што мелася на ўвазе, магчыма, стварэнне нейкага сумеснага сельгаспрадпрыемства, але прагучала гэта досыць радыкальна. Акрамя таго, я, калі шчыра, не ўпэўнены, што пры ўсіх відавочных поспехах сельскай гаспадаркі ў Беларусі атрымаецца перанесці беларускі вопыт на нашу зямлю. У нас вельмі шмат сваёй спецыфікі...
Імпануе тое, што Прэзідэнт адказваў сапраўды на ўсе пытанні, што ён трымае руку на пульсе краіны, знаходзіцца ў кантэксце ўсіх працэсаў. Было відаць, што ён дастаткова паглыблены ў эканамічную і сацыяльную спецыфіку краіны.
Канстанцін РАЖКОЎ, карэспандэнт «Пятого канала» (Санкт-Пецярбург):
— Нам вельмі спадабалася ваша краіна, магчымасць паглядзець Гродзенскую вобласць. Спадабалася ўсё: пачынаючы ад першага візуальнага ўражання ад дагледжаных вуліц, тратуараў, прыгожых дамкоў, заканчваючы цэнамі на прадукты харчавання і сяброўскімі адносінамі, з якімі нас сустрэлі.
На прэс-канферэнцыі з кіраўніком дзяржавы было відаць, што ваш прэзідэнт адчувае сябе поўным гаспадаром сітуацыі ў Беларусі. Ён па-майстэрску распараджаецца сваёй роляй, па-заліхвацку падымае з месца сваіх міністраў, прымушае даваць справаздачу. Відаць, што ён верны сабе. І гэта добра.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?