Вы тут

Вяртанне ахвярнай памяці


Гісторыя заўсёды носіць характар пакручасты. Адны героі робяць ахвярамі другіх. Здараецца, ахвяры не толькі бясследна знікаюць
у цянётах часу, але, адкінуўшы палітычны і сацыяльны бруд, што часта мяжуе з гвалтам, вяртаюцца ў людскую свядомасць як героі.

Меней за ўсё, відавочна, хацеў станавіцца героем персанаж з 1860-х гадоў — просты псаломшчык Святавольскай праваслаўнай царквы Фёдар Юзэфовіч. Ён быў шэраговым чалавекам, але меў гонар і сумленне, не хацеў паддавацца чужому гвалту. За што і трапіў пад меч паўстанцаў, якія, відаць, таксама мелі свае меркаванні, ставілі перад сабою высакародныя мэты.

1381873474687_16-17

Цяпер на Івацэвіччыне, у вёсцы Вялікая Гаць, дзякуючы ініцыятыўным людзям (і першы сярод іх — калекцыянер, кіраўнік аўтарскага філакартычнага праекта «У пошуках страчанага» Уладзімір Ліхадзедаў), узноўлены помнік псаломшчыку Фёдару Юзэфовічу, які загінуў ахвярнай смерцю ў час паўстання 1863 года. Асвяціў саму падзею і мемарыяльнае месца архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан. Сваё слова пра псаломшчыка, сумленнага верніка-папярэдніка сказалі на адкрыцці помніка благачынны Івацэвіцкай духоўнай акругі айцец Грыгорый, а таксама настаяцель Святавольскай Крыжаўздзвіжанскай царквы айцец Мікалай.
— Прыемна, што на адкрыццё помніка свайму земляку прыйшло шмат мясцовых жыхароў, — дзеліцца сваімі ўражаннямі Уладзімір ЛІХАДЗЕДАЎ. — Людзей цікавіць сапраўдная гісторыя. Сёння да падзей мінуўшчыны кожны жадае падысці разважліва, з улікам усіх акалічнасцяў. Спадзяюся, што помнік будзе заўважны і ў наступныя дзесяцігоддзі.
Сённяшняе судакрананне з памяццю пра псаломшчыка Фёдара Юзэфовіча нагадала, што ва ўзнаўленні гістарычнай памяці важна разгледзець стаўленне чалавека да веры, да духоўных каштоўнасцяў, даць ацэнку сацыяльным, палітычным памкненням з пункту гледжання чалавечай маралі. Некалі ва ўжытку быў такі тэрмін, як «праваслаўнае краязнаўства». Шырокі расповед пра лёс святавольскага псаломшчыка — відаць, і ёсць адна з гісторый праваслаўнага краязнаўства Беларусі.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.