Вы тут

Урокі выбараў у Азербайджане


9 кастрычніка 2013 года ў Азербайджане адбыліся прэзідэнцкія выбары. Перамогу на іх атрымаў дзейны прэзідэнт Ільхам Аліеў, які набраў, паводле папярэдніх звестак, 84,6% галасоў выбаршчыкаў. Перамога Аліева, які перавыбіраўся на трэці тэрмін, стала заканамернай. Пры ім былі зроблены важныя крокі па забеспячэнні сацыяльнай і эканамічнай стабільнасці. Тэмпы развіцця эканомікі хоць і замарудзіліся пасля пачатку сусветнага крызісу, усё ж дастаткова значныя па сусветных мерках.

1381873496385_16-29

Так, па выніках першых дзевяці месяцаў 2013 года эканоміка Азербайджана «вырасла» на 5,4%. Урадам ажыццяўляюцца мерапрыемствы, з дапамогай якіх паспяхова развіваецца здабыча сыравіны, што прыносіць асноўныя бонусы азербайджанскай эканоміцы, — нафты і газу. Адзначым, што яшчэ ў рамках СССР Азербайджан быў адной з асноўных нафтавых крыніц велізарнай дзяржавы. Зараз нафтавыя магутнасці задзейнічаны ў інтарэсах краіны з 9-мільённым насельніцтвам. Даходы ад нафты дазваляюць уладжваць праблемы, звязаныя з хуткім ростам насельніцтва. У 2012 годзе яе было здабыта 43,9 млн тон.
Што датычыцца газу, то ў савецкія часы ён амаль не здабываўся. У адрозненне ад ранейшых часоў, па выніках 2012 года было здабыта 27,9 млрд куб. м. У сувязі з адкрыццём новых найбуйнейшых радовішчаў газу і іх засваеннем Азербайджан плануе выйсці ў бліжэйшае дзесяцігоддзе ў лік найбуйнейшых экспарцёраў газу ў свеце, што дазволіць атрымаць вялізныя сродкі для паступальнага развіцця эканомікі краіны.
Нягледзячы на тое, што выбары праходзілі ў вострай канкурэнтнай барацьбе (дзейнаму прэзідэнту процістаялі 9 канкурэнтаў), не ўсе краіны і міжнародныя арганізацыі былі аднадушныя ў іх ацэнцы. Так, калі місіі наглядальнікаў СНД, Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і Еўрапейскага парламента выступілі з заявай, што галасаванне было празрыстым і мела дэмакратычны характар, то БДІПЧ АБСЕ і Дзярждэпартамент ЗША выступілі з рэзкай крытыкай выбараў. Пры гэтым немалое здзіўленне выклікала тое, што Вярхоўны камісар Еўрасаюза па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан і Еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле выказалі згоду з крытычнай ацэнкай выбараў у Азербайджане місіяй БДІПЧ АБСЕ, а не з меркаваннем ПАСЕ і наглядальнікаў Еўрапейскага парламента. Безумоўна, мае месца пэўная інтрыга.

У чым жа яе сутнасць?

Адгадка рэзкай крытыкі з боку АБСЕ і ЗША можа быць у змене знешняй палітыкі Азербайджана ў апошнія гады. Асаблівую незадаволенасць ЗША выклікае паступовае паляпшэнне адносін Азербайджана і Расіі. Невыпадкова ў нядаўнім інтэрв'ю радыёстанцыі «Голос России» кіраўнік пасольства Азербайджана ў ЗША Элін Сулейманаў заявіў: «Адносіны паміж Азербайджанам і Расіяй і паміж Азербайджанам і ЗША — гэта дзве розныя рэчы. Мы спрабуем выбудоўваць гэтыя адносіны на аснове двухбаковага супрацоўніцтва».
Пра поспехі ў развіцці расійска-азербайджанскіх адносін можна меркаваць не толькі па заявах палітыкаў у дзвюх краінах, але і па ўскосных прыкметах. Так, нядаўна стала вядома, што Азербайджан выйшаў на першае месца сярод краін СНД па закупках расійскай зброі. Гэта значыць, што сур'ёзныя сумы, атрыманыя расійскімі вытворцамі зброі, не патрапілі ў кішэнь амерыканскіх.
Паляпшэнне расійска-азербайджанскіх адносін сур'ёзна турбуе Вашынгтон і па іншых, больш важных падставах. Збліжэнне Масквы і Баку не на жарт пагражае планам амерыканцаў на Каўказе. Азербайджану Дзярждэпам адводзіцца роля краіны, якая ў сувязі з праблемай Нагорнага Карабаха павінна стаць прычынай пастаяннага хвалявання для Арменіі і Расіі, якія ўваходзяць у АДКБ. Разуменне з боку Азербайджана, што пазітыў у вырашэнні вышэйназванай праблемы залежыць не ад дапамогі ЗША, а складаецца ў развіцці адносін з Расійскай Федэрацыяй, пагражае ўплыву ЗША на Каўказе і доўгатэрміновым планам Вашынгтона ў рэгіёне. Менавіта ў гэтым заключаецца сэнс негатыўнай ацэнкі выбараў у Азербайджане як з боку ЗША, так і АБСЕ, у якой амерыканцы адыгрываюць ключавую ролю.
У Еўрасаюза таксама ёсць сур'ёзныя падставы для незадаволенасці Баку. Уключаючы Азербайджан ва «Усходняе партнёрства», Еўрасаюз меў цалкам празрыстыя намеры ўсталяваць і з часам узмацніць кантроль над гэтай краінай з багатымі прыроднымі рэсурсамі і важным геапалітычным становішчам. Але Азербайджан адмовіўся ад уваходжання ў адносіны асацыяванага членства з ЕС, у адрозненне ад Украіны і Малдовы, яскрава паказваючы, што цэніць свой суверэнітэт і сам жадае вызначаць сваю будучыню. Хто ж у гэтай сітуацыі будзе здзіўляцца пазіцыі Кэтрын Эштан і Штэфана Фюле?
У той жа час сур'ёзных падстаў для хвалявання ў кіраўніцтва Азербайджана няма. І амерыканцы, і Еўрасаюз толькі выкарысталі магчымасць рэакцыі на выбары, каб прадэманстраваць, што ў іх ёсць пэўная пазіцыя і яны адчуваюць незадаволенасць суверэннай палітыкай краіны, якая ідзе ўразрэз з іх чаканнямі. Але Азербайджан будзе спакойна развівацца далей на чале з выбраным прэзідэнтам, ідучы па ўласным шляху, які выгадны перш за ўсё самой краіне.

Сяргей КІЗІМА,


доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».