Вы тут

Хроніка апошніх падзей


ЗША зноў узнялі мяжу дзярждоўгу

Сенат і Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхвалілі праект аб павышэнні мяжы дзяржаўнага доўгу і аднаўленні фінансавання ўрада, паведамляюць інфармагенцтвы. Прынятае рашэнне дасць магчымасць пазбегнуць Злучаным Штатам Амерыкі дэфолту.
Дакумент прадугледжвае аднаўленне бюджэтных асігнаванняў на паўнавартасную працу федэральных міністэрстваў і ведамстваў да 15 студзеня. Павышэнне мяжы дзярждоўгу дазволіць ЗША працягнуць запазычанні да 7 лютага 2014 года. Мяркуецца, што да таго часу дэмакраты і рэспубліканцы ў Кангрэсе дамовяцца аб бюджэце на 2014 фінансавы год і аб сярэднетэрміновых захадах па скарачэнні дзяржвыдаткаў . Мяжа дзярждоўгу ЗША ў памеры $ 16,7 трлн, вызначаная законам, была дасягнута яшчэ ў маі. З таго часу міністэрства фінансаў выкарыстоўвае так званыя экстраардынарныя захады, каб пазбегнуць дэфолту па пазыковых абавязацельствах краіны.

У Латвіі вырасла колькасць загінулых ад нелегальнага алкаголю

Колькасць ахвяр атручання няякасным алкаголем у латвійскай Елгаве узрасла да васьмі чалавек. Пра гэта паведамляе TVNЕT са спасылкай на галоўнага ўрача Елгаўскай бальніцы Салвейгу Аболу. Напярэдадні паведамлялася пра шэсць загінулых. Усяго ў медыцынскую ўстанову з дыягназам «атручэнне» паступілі 11 чалавек. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яшчэ два жыхары Елгавы, якія ўжывалі «крутку» (так у Латвіі называюць нелегальнае спіртное), памерлі за межамі бальніцы. Сярод памерлых — жанчыны і мужчыны рознага ўзросту. Паліцыя ўжо ўстанавіла месца, дзе яны набылі нелегальны алкаголь. Па падазрэнні ў гандлі гэтай прадукцыяй затрымана пяць чалавек. У ходзе медыцынскай экспертызы высветлілася, што ўсе загінулыя атруціліся метылавым спіртам. Па звестках латвійскай асацыяцыі вытворцаў і распаўсюджвальнікаў алкаголю, доля нелегальнага спіртнога складае прыкладна трэць ад агульнага аб'ёму алкаголю, што спажываецца ў рэспубліцы. Папярэдні выпадак масавага атручвання «круткай» адбыўся ў Латвіі ў 2006 годзе. Тады было шпіталізавана больш за 60 чалавек, двое памерлі.

Урад РФ ухваліў турэмны тэрмін за крадзеж аўтамабільных нумароў

Расійскі кабмін падтрымаў законапраект, які прадугледжвае ўвядзенне крымінальнай адказнасці за крадзеж аўтамабільных нумароў — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамілі СМІ са спасылкай на аднаго з аўтараў ініцыятывы — першага намесніка старшыні Дзярждумы Вячаслава Лысакова.

Вага ў падлеткавым узросце ўплывае на рызыку анкалагічных захворванняў

Падлеткі, якія маюць лішнюю вагу, у далейшым у два разы часцей сутыкаюцца з ракам стрававода, чым падлеткі з нармальнай вагой. Пра гэта сведчыць ізраільскае даследаванне, перадае Mеdісаl Nеws Tоdау. У працы прымаліся пад увагу медыцынскія даныя ізраільцян, чый узрост складаў прыкладна 17 гадоў. Гэта была інфармацыя аб індэксе масы цела мільёна падлеткаў, якую параўноўвалі з нацыянальнай статыстыкай па раку. Аказалася, акрамя высокай масы цела, рызыку рака павышаў нізкі сацыяльна-эканамічны статус і іміграцыя з краін, дзе ў прынцыпе павышана рызыка рака. Першы фактар павялічваў верагоднасць ў 2,1 раза, а другі — у 2,2 раза. Калі падлетак меў 9 класаў адукацыі або менш, рызыка раку узрастала ў 1,9 раза. А імігранты з Азіі і СССР (сам пераезд адбываўся да 19 гадоў) мелі рызыку, павышаную ў 3 і 2,28 раза адпаведна. Верагодна, асноўная прычына — дыета і, у прыватнасці, узровень спажывання солі. Таксама важна курэнне і наяўнасць кіслотнага рэфлюксу. Усе гэтыя фактары звязаныя з небяспекай раку.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.