Вы тут

Ледзь не палова работнікаў курыць


Такія вынікі паказала апытанне 500 супрацоўнікаў беларускіх прадпрыемстваў, якое правёў Hеаdhuntеr Беларусь, праект РАБОТА.TUT.BY. 46% апытаных прызналіся, што кураць падчас працы. Дарэчы, 60% усіх рэспандэнтаў паведамілі, што калегі кураць на вуліцы, 31% — што на працы ёсць спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы. Пятая частка курцоў выдаткоўвае на шкодную звычку каля 20-30 хвілін працоўнага часу, а 9% кажа, што кураць амаль гадзіну.

Між іншым, працадаўцы часцей за ўсё ніяк не рэагуюць на работнікаў-курцоў. Як ні дзіўна, але такую сітуацыю падтрымліваюць і самі супрацоўнікі: 41% апытаных лічыць, што працадаўца не павінен умешвацца, бо курэнне — гэта асабістая справа кожнага. Аднак цяжка пагадзіцца з такой пазіцыяй. «У Беларусі правядзенне карпаратыўных праграм па адмове ад курэння можна адзначыць толькі як трэнд, які нараджаецца, а ў Расіі і ў Еўропе — гэта папулярная практыка. Прычым працадаўцы распрацоўваюць паўнавартасныя праграмы аздараўлення сваіх супрацоўнікаў. Не толькі прапануюць наведваць фітнес-клубы за кошт кампаніі, але і праводзяць адукацыйныя семінары на тэму здароўя, прадумваюць заахвочванні тым, хто кідае курыць, аплачваюць ім сродкі ад курэння і гэтак далей. Адказныя працадаўцы імкнуцца клапаціцца пра здароўе супрацоўнікаў. Гэтым яны не толькі павышаюць іх лаяльнасць да кампаніі, але і павялічваюць эфектыўнасць свайго бізнесу. Бо здаровы супрацоўнік (і не курэц!) — гэта менш пропускаў працы з нагоды хваробы, больш энергічны падыход да працы і, як следства, развіццё бізнесу», — адзначае Святлана Шапарава, дырэктар Hеаdhuntеr Беларусь, праект РАБОТА.TUT.BY.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.