Вы тут

Замежным журналістам акрэдытацыя МЗС не спатрэбіцца


Замежным журналістам не патрэбна будзе акрэдытацыя МЗС Беларусі для асвятлення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, які пройдзе ў Мінску. Адпаведны ўказ № 477 «Аб некаторых пытаннях асвятлення мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года» падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца, што акрэдытацыя прадстаўнікоў замежных СМІ ажыццяўляецца Міжнароднай федэрацыяй хакея (ІІХФ) і ў мэтах аптымізацыі працэдуры асвятлення мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года атрыманне акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі не патрэбна.

«Такі парадак акажа істотную дапамогу ў забеспячэнні бязвізавага рэжыму знаходжання прадстаўнікоў замежных СМІ ў Беларусі і іх плённай рабоце па асвятленні мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Акрамя таго, выкананне гэтай працэдуры пацвердзіць адкрытасць беларускай дзяржавы, прыхільнасць да нормаў і прынцыпаў міжнароднай практыкі пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў такога рангу», — адзначылі ў прэс-службе.

Разам з тым ва ўказе прадугледжваецца, што ў выпадку распаўсюджвання ў перыяд з 25 красавіка па 31 мая 2014 года замежнымі СМІ інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, не звязаных з асвятленнем мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, іх прадстаўнікам для ажыццяўлення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі прафесійнай дзейнасці патрабуецца атрыманне акрэдытацыі МЗС у адпаведнасці з заканадаўствам.

Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.