Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Вільнюс патанае ў даўгах і закладвае мэрыю

Улады Вільнюса, даўгі якога складаюць сотні мільёнаў еўра, вырашылі закласці будынак гарадской адміністрацыі. Пра гэта паведамляе Dеlfі.lt. Адпаведнае рашэнне ўхваліла гарадская рада. Вышынны будынак, у якім размяшчаецца гарадская адміністрацыя, будзе закладзены банку Роhjоlа Bаnk Рlс. За кошт гэтага плануецца атрымаць 58 мільёнаў літаў (каля 17 мільёнаў еўра). Грошы атрымае муніцыпальнае прадпрыемства Vіlnіаus vуstуmо Kоmраnіjа.
Мэр Вільнюса Артурас Зуокас прызнаў, што рашэнне прынята ў сувязі з тым, што гарадскія ўлады адчуваюць недахоп сродкаў.
Саудаўская Аравія адмовілася ад членства ў Савеце Бяспекі ААН з-за «двайных стандартаў»
МЗС каралеўства заявіла, што адпаведнае рашэнне было прынята з-за неэфектыўнасці Савета Бяспекі ААН у працэсе вырашэння міжнародных праблем. У гэтым годзе, акрамя Саудаўскай Аравіі, месца непастаяннага члена СБ дасталася Чылі, Нігерыі, Літве і Чаду.

Навукоўцы заклікалі ўрад ЗША адмовіцца ад стварэння новых тыпаў ядзернай зброі

Адмовіцца ад планаў стварэння новых тыпаў ядзернай зброі заклікала ўрад Злучаных Штатаў адна з найбольш аўтарытэтных амерыканскіх грамадскіх арганізацый — Саюз занепакоеных навукоўцаў (СЗН). Як адзначаецца ў 92-старонкавым даследаванні СЗН, Нацыянальнае ўпраўленне пры Міністэрстве энергетыкі ЗША збіраецца замяніць на працягу будучых 25—30 гадоў сем наяўных у Вашынгтона тыпаў ядзерных узбраенняў на пяць новых. У сувязі з гэтым плануецца пабудаваць некалькі новых аб'ектаў ядзернага ваеннага комплексу, а таксама павялічыць колькасць трытыю ў атамных боезарадах, каб павысіць іх надзейнасць.

Бруднае паветра выклікае рак

Забруджвальныя рэчывы ў паветры адназначна выклікаюць рак, заяўляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ). СААЗ уключыла забруджванне паветра ў спіс самых распаўсюджаных фактараў навакольнага асяроддзя, якія вядуць да раку, перадае BBС.
У прыватнасці, бруднае паветра выклікае рак лёгкіх. Крыніцай забруджвання з'яўляюцца машыны, электрастанцыі, выкіды, звязаныя з сельскай гаспадаркай, прамысловасцю, а таксама сістэмамі ацяплення ў дамах. На думку СААЗ, урады розных краін павінны тэрмінова прыняць меры. Міжнароднае агенцтва даследавання раку прыраўняла забруджванне паветра да тытуню, сонечнага выпраменьвання і плутонію. Медыкі ведаюць: забруджванне выклікае хваробы сэрца і лёгкіх. Цяпер жа яны загаварылі і пра рак. Паводле апошніх звестак, ва ўсім свеце забруджванне паветра справакавала 223000 смерцяў з прычыны раку лёгкіх. Больш за 50% смерцяў прыпадае на Кітай і краіны Паўднёва -Усходняй Азіі. Напрыклад, імклівая індустрыялізацыя прывяла да таго, што Пекін і іншыя буйныя гарады зацягнула смогам. Дарэчы, асобныя даследчыкі звязваюць забруджванне паветра таксама з ракам мачавога пузыра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».