Вы тут

«Лiчбавых абарыгенаў» у Еўропе менш, чым у Карэi


Паводле звестак Мiжнароднага саюза электрасувязi, Беларусь займае 41-е месца ў свеце па паказчыках развiцця iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй (IКТ). Лiдарам па iндэксе IКТ чарговы раз стала Карэя. Сярод краiн СНД першая тройка выглядае наступным чынам: Расiя — 40-е месца, Беларусь — 41-е i Казахстан — 48-е.

Iндэкс IКТ складаецца з трох груп паказчыкаў: доступ да iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй, выкарыстанне IКТ i навыкi выкарыстання IКТ. Цiкава, што па навыках выкарыстання iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй Беларусь уваходзiць у кола лiдараў i займае 5-е месца ў свеце.

У штогадовым статыстычным зборнiку Мiжнароднага саюза электрасувязi «Вымярэнне iнфармацыйнага грамадства» паведамляецца, што за апошнi год да анлайнавага свету далучылiся больш як 250 млн чалавек. Мяркуецца, што да канца 2013 года карыстацца iнтэрнэтам будзе амаль 40% насельнiцтва Зямлi. Колькасць кантрактаў на шырокапалосную сувязь наблiжаецца ўжо да 2 мiльярдаў.

Упершыню Мiжнародны саюз электрасувязi распрацаваў мадэль для ацэнкi колькасцi так званых «лiчбавых абарыгенаў» у свеце. У гэтай мадэлi «лiчбавыя абарыгены» вызначаюцца як група падключанай да iнтэрнэту моладзi ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў з пяццю цi больш гадамi вопыту анлайнавай дзейнасцi. Разлiкi, здзейсненыя па гэтай формуле, паказалi, што лiчбавымi абарыгенамi» сёння могуць сябе лiчыць крыху больш як 5 працэнтаў насельнiцтва планеты, або 30% моладзi. У Еўропе «лiчбавымi абарыгенамi» з'яўляюцца не менш як 79% маладых людзей, у Карэi — 99,6 працэнта, у той час як у Афрыцы — усяго 9,2 працэнта.

У Беларусi сярод маладых людзей «лiчбавых абарыгенаў» каля 42% ад агульнай колькасцi. У Расii гэты паказчык складае 49,6%, у Лiтве — 92,7%, Латвii — 97%, Польшчы — 89,4%, Эстонii — 96%.

Паводле прагнозаў, у наступныя пяць гадоў колькасць «лiчбавых абарыгенаў» у краiнах, што развiваюцца, павiнна павялiчыцца ўдвая i нават больш.

Надзея НIКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.