Вы тут

Здаць можна... Але з дазволу


Наша сям'я нядаўна пабудавала кватэру. Для таго, каб хутчэй пагасiць крэдыт, думалi, што пусцiм у яе кватарантаў, а самi яшчэ пару гадоў пажывём з бацькамi. Аднак кажуць, што цяпер прыняты закон, якi забараняе i здаваць, i прадаваць жыллё, пабудаванае з дзяржпадтрымкай. Цi так гэта?

Г.Б, г. Брэст

Забарона на свабоднае распараджэнне жыллём, пабудаваным (рэканструяваным) або набытым з прыцягненнем iльготнага крэдыту, на працягу 1 года з дня яго датэрмiновага пагашэння, iснавала i раней. Указам Прэзiдэнта ад 30.05.2013 № 246 «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь» гэты тэрмiн павялiчаны да 5 гадоў. Зараз прадаць такое жылое памяшканне цi частку яго (калi ажыццёўлены падзел), а таксама долi ў праве ўласнасцi на гэта жыллё на працягу 5 гадоў з дня датэрмiновага пагашэння крэдыту можна толькi адпаведнаму раённаму, гарадскому выканаўчаму i распарадчаму органу, мясцовай адмiнiстрацыi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Калi ж яны адмовiлiся купляць, продаж, дарэнне альбо абмен названага жылля (яго частак, доляў на праве ўласнасцi) на працягу 5 гадоў з дня датэрмiновага пагашэння крэдыту ажыццяўляецца з дазволу гэтых выканаўчага i распарадчага органаў, мясцовай адмiнiстрацыi ў выключных выпадках (пераезд у iншую мясцовасць, скасаванне шлюбу, смерць уласнiка жылля i т.п.) або ў выпадку паляпшэння жыллёвых умоў уласнiкам шляхам будаўнiцтва, рэканструкцыi або набыцця жылога памяшкання.

Да пагашэння льготнага крэдыту рашэнне органаў мясцовай улады аб дарэннi або аб абмене такога жылля (яго частак, доляў на праве ўласнасцi), можа, як i раней, прымацца толькi са згоды Беларусбанка ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Уводзяцца таксама абмежаваннi на прадастаўленне такога жылля па дагаворы найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду або па дагаворы арэнды. Да поўнага пагашэння крэдыту яго здача ў наём i ў арэнду не дапускаецца, а ў выключных выпадках (пераезд у iншую мясцовасць, скасаванне шлюбу, смерць уласнiка жылля або члена яго сям'i, матэрыяльнае становiшча i iншых) ажыццяўляецца з дазволу адпаведнага органа мясцовай улады без згоды залогатрымальнiка.

Прадугледжаны i санкцыi за парушэнне названых патрабаванняў. Так, здача жылля да поўнага пагашэння льготнага крэдыту ў наём або ў арэнду без дазволу адпаведнага органа мясцовай улады цягне накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 30 базавых велiчынь.

За ўчыненне такога ж парушэння паўторна на працягу года пасля накладання адмiнiстрацыйнага спагнання вiнаватым пагражае штраф ад 30 да 50 базавых велiчынь.

Вiктар Савiцкi.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.