Вы тут

Лiквiдацыя прабелаў


Рэгiстрацыя на iндывiдуальнае кансультаванне па вынiках здадзенага рэпетыцыйнага тэсцiравання распачалася ў БДУ. Галоўная мэта такой кансультацыi — лiквiдацыя прабелаў у ведах.

Гэтая паслуга была ўведзена на факультэце даўнiверсiтэцкай адукацыi ў мiнулым навучальным годзе. Падчас кансультацыi абiтурыент атрымлiвае на рукi раздрукоўку няправiльна выкананых заданняў тэсту з указаннем правiльных адказаў. Акрамя таго, абiтурыент можа разлiчваць на 20-хвiлiнную iндывiдуальную кансультацыю па матэрыялах тэсту з выкладчыкам-прадметнiкам. Таксама яму прапануюць спiс вучэбнай лiтаратуры, дзе выкладзены вучэбны матэрыял па тэмах, засвоеных недастаткова.

Як удакладнiлi на факультэце, скарыстацца iндывiдуальнай кансультацыяй у БДУ можа любы абiтурыент, незалежна ад таго, на базе якой установы адукацыi ён праходзiў рэпетыцыйнае тэсцiраванне.

Для рэгiстрацыi трэба асабiста звярнуцца на факультэт даўнiверсiтэцкай адукацыi БДУ (г. Мiнск, вул. Акадэмiчная, 25, каб 408). Пры сабе трэба мець пашпарт i аплачаную квiтанцыю. Кошт iндывiдуальнай кансультацыi па адным прадмеце складае 31 500 рублёў. Дадатковую iнфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 284-00-13, 284-00-18 або на сайце Белдзяржунiверсiтэта www.bsu.by.

Надзея НIКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?