Вы тут

Ганарыўся працай у «Чырвонцы»


Заўтра ў Вiцебску, у абласным iнстытуце развiцця адукацыi, пройдзе вечарына памяцi былога ўласнага карэспандэнта «Чырвонай змены» Уладзiмiра Якаўлевiча Хазанскага, якому 25 кастрычнiка споўнiлася б 90 гадоў. У «Чырвонцы» ён адпрацаваў больш за сорак гадоў.

1382610006879_24-7

— Уладзiмiр Якаўлевiч нарадзiўся 25 кастрычнiка 1923 года ў Гарадку. Яго бацька быў будаўнiком. У лiпенi 1941-га сям'я эвакуявалася ў Алапаеўскi раён Свярдлоўскай вобласцi. Уладзiмiр паступiў вучыцца на факультэт журналiстыкi Уральскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, але пасля смерцi бацькi ў сувязi з цяжкiмi матэрыяльнымi ўмовамi быў вымушаны пакiнуць вучобу. Працаваў мантажнiкам, грузчыкам на заводзе... У вераснi 1942-га зноў пачаў вучыцца i, атрымаўшы дыплом, па накiраваннi ЦК ВКП(б) вярнуўся ў родную Беларусь, — расказвае Вiктар Грузневiч, iнiцыятар i арганiзатар вечарыны памяцi, член праўлення рэспублiканскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды», даследчык архiўных матэрыялаў.

У штат «Чырвонкi» журналiст Хазанскi быў залiчаны ў 1949-м, адпрацаваў уласным карэспандэнтам па Вiцебскай вобласцi больш за сорак гадоў! Сцiплы, высокаiнтэлiгентны чалавек меў бездакорную рэпутацыю ў моладзевым i творчым асяродку Вiцебшчыны. Сотнi яго артыкулаў i нарысаў знаходзiлi жывы водгук у чытачоў... Роўна пяцьдзясят гадоў таму ў маскоўскiм Палiтвыдаце выйшла адна з кнiг Хазанскага «Ася» — пра мужную барацьбу полацкiх падпольшчыкаў з фашысцкiмi захопнiкамi. У 1972 годзе Уладзiмiр Якаўлевiч стаў лаўрэатам прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi — за шматгадовую працу ў камсамольскiм друку.

— 20 лiстапада 1989 года Уладзiмiр Хазанскi пайшоў ад нас. Памяць пра гэтага выдатнага журналiста, сябра, чалавека дагэтуль жыве ў сэрцах тых, хто яго ведаў, хто быў героямi яго твораў, каму ён дапамагаў шукаць свой шлях у жыццi, хто атрымлiваў яго мудрыя парады. Уладзiмiр Якаўлевiч валодаў асаблiвым пачуццём гумару, i яго ўсмешка заўсёды зблiжала суразмоўцаў, — дзелiцца ўспамiнамi пра сябра Вiктар Грузневiч.

«Чырвоная змена» цяпер выходзiць як дадатак да «Звязды». Але і сённяшнiя маладыя аўтары могуць павучыцца ва Уладзіміра Хазанскага майстэрству слова.

...Журналiсты адыходзяць, памiраюць, але ж — застаюцца назаўсёды, дзякуючы сваiм артыкулам. Так i памяць пра былога нашага калегу будзе жыць доўга.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?