Вы тут

Новы стадыён у Ашмянах


Сучаснае пакрыццё для футбольнага поля бясплатна прадаставіла Беларуская федэрацыя футбола. Ашмянцы, у сваю чаргу, паклапаціліся аб падрыхтоўцы пад гэтае пакрыццё пляцоўкі, добраўпарадкаванні тэрыторыі.

З нагоды ўрачыстага адкрыцця новага стадыёна адбыліся першыя матчы паміж камандамі Ашмян і Іўя, а таксама ветэранаў футбола Гродзеншчыны і БФФ. Акрамя таго, старшыня Ашмянскага райвыканкама Міраслаў Сарасек уручыў аддзелу адукацыі, спорту і турызму сертыфікат на 40 мячоў. Дарэчы, год таму пры падтрымцы Беларускай федэрацыі футбола і мясцовых улад у горадзе створана прыватная дзіцячая футбольная школа «Нёман» (Ашмяны) пад кіраўніцтвам Аляксандра Кушнера.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?