Вы тут

У Віцебску актыўна «ўзяліся» за двары


У Віцебску рэалізоўваецца маштабная і ўнікальная праграма «Двары». Ініцыятарам навядзення парадку ў дварах стаў Аляксандр Косінец, старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Ён патрабуе, каб у сталіцы міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» было прыгожа паўсюды. Губернатар даручыў кіраўніцтву гарвыканкама, не спасылаючыся на фінансавыя цяжкасці, шчыльна ўзяцца за добраўпарадкаванне дваравых тэрыторый.

Ужо заменены асфальт у больш як 130 дварах. Агульная плошча адрамантаваных дваравых тэрыторый — каля 38 тысяч квадратных метраў. На рамонт патрацілі больш як 2,8 мільярда рублёў.

Але, лічаць гараджане, радавацца яшчэ рана. У абласным цэнтры прыблізна 1,6 тысячы двароў, то яшчэ трэба значна папрацаваць.

Адказныя асобы канстатуюць, што двары прыводзяцца ў парадак не толькі ў цэнтральнай частцы горада.

— Праца па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый ідзе не на словах, а на справе. Аднак дзейнасць у гэтым кірунку патрабуе пастаяннага кантролю. Трэба скончыць пачатае і працягнуць запланаванае — добраўпарадкаваць ускраіны горада. Гэтая праца пачалася, — пракаментаваў выкананне праграмы «Двары» Мікалай Смунёў, старшыня Віцебскага гарсавета дэпутатаў.

У гарсавеце лічаць, што пры асфальтаванні вулачак і двароў можна было б значна эканоміць, калі б у камунальнікаў, якія адказваюць за двары, з'явіўся невялікі завод па вырабе асфальту. Гэта дазволіла б абыходзіцца без паслуг падрадных арганізацый, якія выконваюць заказы па асфальтаванні.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».