Вы тут

Прадукты не бяром, а... выбіраем


Для экалагічнага руху Беларусі яблык — знак чысціні, сінонім да слоў «зялёны» і «экалагічны». Але! Эколагі папярэджваюць, што ў звычайным яблыку ёсць E260, E334, E620... Ёсць сярод іх і натуральныя дабаўкі, і сінтэтычныя. Для таго, каб у наступны раз вы не памыліліся ў выбары, Дар'я ЧУМАКОВА, спецыяліст праграмы па экалагічна дружалюбным ладзе жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў, прачытала ў галерэі «Ў» спецыяльную лекцыю.

«Е» — не больш чым тры

Першае, на што павінен звяртаць увагу пакупнік — тэрмін прыдатнасці тавару. Не варта спадзявацца на добрасумленнасць мерчэндайзераў і браць з паліцы прадукт усляпую. Выбіраючы малочную прадукцыю, таксама варта звяртаць увагу, як доўга яна захоўваецца. Аддавайце перавагу прадукту з маленькім тэрмінам прыдатнасці, верагодней за ўсё, што ўтрыманне кансервантаў у іх будзе мінімальным.

Харчовыя дабаўкі (пазначаныя значком Е) — гэта прыродныя або штучныя рэчывы і іх злучэнні. Яны спецыяльна ўводзяцца ў харчовыя прадукты ў працэсе вытворчасці для надання ім пэўных уласцівасцяў і захавання іх якасці. Зразумелая справа, што сінтэтычным дабаўкам даверу няма наогул, але і не ўсе натуральныя карысныя. Акрамя ўсяго, апошнія таксама праходзяць глыбокую хімічную апрацоўку, што шкодзіць іх карыс-ным уласцівасцям.

Увогуле пад значком Е «хаваюцца»: фарбавальнікі, кансерванты, антыакісляльнікі, стабілізатары, загушчальнікі, эмульгатары, узмацняльнікі смаку і водару, ферменты, біялагічныя каталізатары, мадыфікаваныя крухмалы і інш.

На жаль, практычна любы састаў прадукту ўключае ў сябе Е-дабаўкі. А значыць, на прылаўках вельмі складана знайсці абсалютна «чысты» прадукт. Эколагі раяць выбіраць ежу, якая змяшчае ў сабе не больш як тры індэксы Е.

Пластык бывае розны

Важным паказчыкам экалагічнасці з'яўляецца ўпакоўка. Тэтрапакі наносяць сур'ёзную шкоду навакольнаму асяроддзю. А таму сок лепш набываць у шкляной тары. Па-першае, вы адразу бачыце колер і кансістэнцыю напою, па-другое, шкло заўсёды можна выкарыстаць у гаспадарцы або здаць у пункт прыёму, па-трэцяе, шкло — адносна бяспечны матэрыял у якасці ўпакоўкі.

Ад набыцця прадуктаў у пластыкавай упакоўцы практычна немагчыма адмовіцца, паколькі гэта самы распаўсюджаны від упакоўкі ва ўсім свеце. Не ўсе пластыкі аднолькавыя, таму варта звяртаць увагу на яго маркіроўку. Увесь пластык прамаркіраваны лічбамі ад 1 да 7. Напрыклад, аднаразовы посуд можа быць выраблены з відаў пластыку, якія пазначаюцца лічбамі 1, 3 і 6. Пластыкі, прамаркіраваныя лічбамі 2, 4 і 5, дазваляюць выкарыстоўваць ёмістасць некалькі разоў. Пластык пад нумарам 1 можна выкарыстоўваць толькі адзін раз, на такой тары напісана, што яна аднаразовая, пасля паўторнага выкарыстання пластык можа стаць таксічным. Старайцеся пазбягаць пластыку пад нумарамі 3 і 6.

Сваё і па сезоне

Рэкамендуецца купляць толькі сезонныя прадукты і пажадана мясцовай вытворчасці. Аматарам ягад лепш нарыхтаваць іх летам (замарозіць, засушыць, зварыць варэнне). Доўга захоўвацца садавіне дазваляюць кан-серванты Е 230-232. Таму старанна мыйце садавіну, агародніну і ягады. Аддавайце перавагу натуральным і мясцовым — так вы клапоціцеся не толькі пра сваё здароўе, але і пра навакольнае асяроддзе.

Са знакам «Натуральны прадукт»

Звярніце ўвагу на знак «Натуральны прадукт». З 2008 года ў Беларусі ўведзена маркіроўка «Натуральны прадукт». Сёння пад гэтым знакам на прылаўках можна ўбачыць 510 найменняў тавараў. Гэты знак выдаецца толькі на тры гады! Знак «Натуральны прадукт» наносіцца на прадукцыю, вырабленую:

— з натуральнай харчовай сыравіны жывёльнага і (або) расліннага, мінеральнага паходжання;
— без прымянення метадаў геннай інжынерыі;
— без прымянення штучных харчовых дабавак.

Ганна КОПАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.