Вы тут

Рублёвы дэпазіт «прывязалі» да валюты


Упершыню буйнейшы банк Беларусі прапануе насельніцтву эксклюзіўны фінансавы прадукт — уклад у беларускіх рублях «Гарант», які забяспечвае стабільны ўзровень даходнасці, незалежна ад змены курсу долара, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Беларусбанка.

Такім чынам, даход па ўкладзе «Гарант» складаецца з асноўнага даходу — працэнтнай стаўкі ў памеры 10, 12 ці 15%, а таксама дадатковага даходу, які ўсталёўваецца ў працэнтах гадавых у залежнасці ад змены курсу долара.

Асноўны даход можа выплачвацца як штомесяц, так і ў канцы тэрміну. Дадатковы даход выплачваецца пры надыходзе тэрміну вяртання ўкладу. Уклад можа быць адкрыты на любы тэрмін па вашым выбары — 3, 6 ці 12 месяцаў. Уклад не прадугледжвае расходныя аперацыі і дадатковыя ўзносы. Мінімальная сума ўкладу складае 10 млн рублёў.

Пры размяшчэнні сродкаў у беларускіх рублях банк гарантуе кліентам атрыманне дадатковага даходу, які забяспечыць вяртанне ўкладзеных зберажэнняў у беларускіх рублях, эквівалентных суме долараў на дату адкрыцця ўкладу, плюс асноўны працэнтны даход.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».