Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Грузiя абрала прэзiдэнта

Кандыдат ад кiруючай каалiцыi «Грузiнская мара» Георгiй Маргвелашвiлi перамог на выбарах прэзiдэнта Грузii. Па вынiках падлiку 99,68 працэнта бюлетэняў ён набраў 62,12 працэнта галасоў выбаршчыкаў. Як паведамiла прэс-сакратар ЦВК Грузii Эка Азарашвiлi, гэта практычна канчатковыя звесткi, i нiчога ўжо не зменiцца. Блiжэйшыя апаненты Маргвелашвiлi — кандыдат ад партыi Мiхаiла Саакашвiлi «Адзiны нацыянальны рух» Давiд Бакрадзэ i былы спiкер парламента Нiно Бурджанадзэ набралi 21,72 i 10,18 працэнта галасоў адпаведна. Яўка на выбарах склала 46,91 працэнта. Паводле звестак прэс-сакратара Цэнтрвыбаркама, сур'ёзных парушэнняў падчас галасавання зафiксавана не было. Усяго за прэзiдэнцкае крэсла змагалiся 23 чалавекi.

Злучаныя Штаты пачынаюць усталёўваць сiстэму ПРА ў Румынii

На базе ў Дэвеселу на поўднi Румынii ў панядзелак стартавалi работы па размяшчэннi супрацьракетнага комплексу як часткi створанай Злучанымi Штатамi i НАТА еўрапейскай супрацьракетнай абароны. Для ўдзелу ў цырымонii пачатку разгортвання сiстэмы ПРА ў Румынiю прыбылi намеснiк мiнiстра абароны ЗША па палiтычных справах Джэймс Мiлер i шэраг высокапастаўленых прадстаўнiкоў краiн — членаў НАТА. Расiя тым часам зноў заклiкала Злучаныя Штаты i НАТА паспрабаваць разам выйсцi з тупiка ў сувязi з абмеркаваннем праблемы ПРА, якая з'яўляецца ключавой у росце напружанасцi ў адносiнах памiж Масквой i Вашынгтонам. Але ў той жа час Маскву не задавальняюць толькi размовы ЗША i НАТА аб ненакiраванасцi еўрапейскай ПРА супраць Расii. Гэтую тэму падняў у панядзелак мiнiстр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, выступаючы на 8-м пасяджэннi расiйска-ўкраiнскага падкамiтэта па мiжнародным супрацоўнiцтве.

Амерыканец не змог адмяніць рашэнне суда аб сваёй смерці

У штаце Агаё мужчына, які звярнуўся ў суд з патрабаваннем адмяніць пастанову аб сваёй смерці, застаўся юрыдычна «мёртвым». Суддзя акругі Хэнкок Алан Дэвіс, які абвясціў Дональда Юджына Мілера-малодшага мёртвым у 1994 годзе пасля таго, як той восем гадоў лічыўся без вестак прапаўшым, аб’явіў, што тэрмін даўнасці для адмены гэтага рашэння даўно мінуў. Ён адзначыў, што, згодна з законам штата, пастанову аб смерці можна адмяніць толькі на працягу трох гадоў пасля яе прыняцця. Паводле слоў Мілера, ён уцёк з дому 27 гадоў таму з-за таго, што шмат піў і страціў працу. Мёртвым яго аб'явілі па звароце яго былой жонкі Робін. За восем гадоў сваёй адсутнасці ён не выплачваў аліменты, і такім чынам яна збіралася дамагчыся права на сацыяльную дапамогу для дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.