Вы тут

Саюзная дзяржава як лякала


Ад дынамікі яе развіцця залежыць поспех іншых інтэграцыйных праектаў.

Пра гэта ідзе размова на экспертна-медыйным форуме-семінары «Інфармацыйны вобраз Саюзнай дзяржавы», які праходзіць 28-29 кастрычніка ў Маскве на пляцоўцы агенцтва «РИА Новости».

1383036925933_29-40

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор РАПОТА нагадаў удзельнікам семінара, што Саюзная дзяржава — гэта пакуль толькі праект, які знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі і павінен завяршыцца прыняццем Канстытуцыйнага акта.

— Гэта толькі фінальная частка нашага руху, якая тады толькі будзе мець права на жыццё, калі будуць вырашаны вельмі важныя этапы: стварэнне адзінай транспартнай і энергетычнай прасторы, узгодненай прамысловай палітыкі, адзінай сацыяльнай і інфармацыйнай палітыкі, узаемадзеянне ў міжнародных адносінах, ваенна-палітычнай сферы, — сказаў Рыгор Рапота. — Цяпер найбольш прасунутай часткай Саюзнай дзяржавы з'яўляецца сацыяльная сфера, для развіцця якой стварылі добрыя ўмовы памежнікі і мытнікі, якія максімальна спрасцілі перасячэнне расійска-беларускай мяжы, і шэраг пагадненняў, што забяспечваюць аднолькавыя правы грамадзян на тэрыторыях абедзвюх краін. Самы важны элемент любой інтэграцыйнай сістэмы — умовы, пры якіх людзі не адчуюць сябе замежнікамі на тэрыторыі партнёрскіх дзяржаў.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы выказаў задаволенасць тым, як удаецца каардынаваць дзвюм краінам дзеянні ў ваеннай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сферах. Разам з тым Беларусі і Расіі не атрымліваецца пакуль дасягнуць узгодненасці ў прамысловай палітыцы, няма дастаткова ўзаемадзеяння ў правапрымальнай практыцы, невырашанымі застаюцца і пытанні ўласнасці Саюзнай дзяржавы, у тым ліку інтэлектуальнай.

Што тычыцца інфармацыйнага поля, то яно сёння нагадвае вуліцу з аднабаковым рухам, лічыць пасол Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Ігар ПЕТРЫШЭНКА. У Беларусі свабодна вяшчаюць расійскія тэлеканалы, распаўсюджваюцца друкаваныя выданні, чаго нельга сказаць пра беларускія СМІ на тэрыторыі Расіі. Расіянам не толькі не хапае, на думку беларускага пасла, інфармацыі пра Беларусь, але і расійскія СМІ часам настроеныя недружалюбна ў дачыненні да нашай краіны.

— Аб праблемных пытаннях «двойкі» трэба казаць, — падкрэсліў дыпламат. — Аднак, інфармацыйная прастора не можа быць арэнай палітычных і іншых спекуляцый. Важна даносіць дакладную інфармацыю і адказна ставіцца да яе падачы.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА,
Масква.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».