Вы тут

Роля Турцыi ў еўразiйскай iнтэграцыi


Самiт СНД i пасяджэнне Вышэйшага Еўразiйскага эканамiчнага савета, якiя прайшлi ў Мiнску, сталi крынiцай некалькiх сенсацый. У галiне мiжнародных адносiн статус адной з найбольш значных сусветнай прэсай быў нададзены навiне аб патэнцыйным удзеле Турцыi ў працэсах еўразiйскай iнтэграцыi. Прэзiдэнт Казахстана заявiў з гэтай нагоды наступнае: «Прэм'ер-мiнiстр Турцыi Эрдаган звярнуўся да мяне: цi нельга Турцыю прыняць у Мытны саюз?». Нурсултан Назарбаеў таксама ўнёс i сваю прапанову ў сувязi з гэтым: «Турцыя — вялiкая краiна, у нас ёсць агульная мяжа. I адпала б крытыка. Куды на Захад нi паедзеш, адразу задаюць пытанне: вы ствараеце Савецкi Саюз або нешта там ствараеце пад Расiю? I прыходзiцца тлумачыць, што нiчога падобнага няма... Можа, Турцыю прыняць — i пытаннi закончацца?»

Вядома, у сувязi з гэтай прапановай лiдара Казахстана рэзонна разгледзець, цi з'яўляецца такая магчымасць не гiпатэтычнай, а практычнай. Адразу ж можна адзначыць, што падставы для ўваходжання Турцыi ў Мытны саюз маюцца дастаткова важкiя. Улiчваючы памер i патэнцыял турэцкай эканомiкi, яна можа сапраўды стаць каштоўным членам МС.

У Турцыi мала ўласных прыродных рэсурсаў, i ў той жа час дастаткова развiтая перапрацоўчая прамысловасць. Зыходзячы з гэтага, прамы доступ да сыравiны Расii i Казахстана можа стаць сур'ёзным выйгрышам для турэцкай эканомiкi. Што датычыцца Расii, Беларусi i Казахстана, то iм можа быць цiкавы сур'ёзны вопыт мадэрнiзацыi ўласнай эканомiкi, назапашаны Турцыяй у папярэднiя дзесяцiгоддзi, якi можа адаптавацца пры дапамозе турэцкiх бiзнесменаў у еўразiйскай прасторы. Ёсць у эканомiцы Турцыi i сур'ёзныя фiнансавыя рэсурсы, частка з якiх таксама можа знайсцi прастору для прыкладання ў рамках Мытнага саюза.

У той жа час ёсць i сур'ёзныя праблемы на шляху iнтэграцыi Турцыi ў Мытны саюз. Першай з iх з'яўляецца членства гэтай краiны ў НАТА. Пры ўсёй знешняй дружалюбнай рыторыцы з боку НАТА ў дачыненнi да краiн, якiя ўдзельнiчаюць у еўразiйскай iнтэграцыi, трывалай дружбы неяк не атрымлiваецца. А Турцыя наўрад цi ў блiжэйшыя гады гатова будзе выйсцi з гэтага блока, звязваючы з членствам у iм сваё асаблiвае становiшча ў Азii i абапiраючыся на НАТА ў дасягненнi рэгiянальнага лiдарства. Другая праблема — Зона свабоднага гандлю (ЗСГ) з Еўрасаюзам, якая iснуе ў Турцыi. Яе правiлы значна адрознiваюцца ад тых, што iснуюць у Мытным саюзе, таму тут, як i ў выпадку з Украiнай, неабходна выбiраць. А паколькi Турцыя з'яўляецца адной з нешматлiкiх краiн, якiя здолелi выйграць ад усталявання ЗСГ з ЕС, яна наўрад цi паспяшаецца адмаўляцца ад таго, што ўжо паспяхова працуе, на карысць новага праекта, вынiкi ўдзелу ў якiм яшчэ невядомыя. Трэцяй праблемай з'яўляецца тое, што Турцыя ўвайшла ў СГА на ўмовах, якiя сур'ёзна адрознiваюцца ад тых, на якiх стала членам гэтай арганiзацыi Расiя. Гэта азначае, што адной з краiн давядзецца весцi перамовы аб значным змяненнi ўмоў свайго членства ў СГА ў тым выпадку, калi пачнуцца рэальныя перамовы аб уступленнi Турцыi ў МС. А ўлiчваючы тое, што ў абодвух выпадках будзе iснаваць сур'ёзная рэўнасць з боку краiн ЕС да перспектывы ўваходжання Турцыi ў канкурэнтны Еўрасаюзу iнтэграцыйны праект, такiя перамовы можна будзе без усякага поспеху весцi гадамi. Тым больш што чарговы этап перамоў аб уступленнi Турцыi ў Еўрапейскi саюз пачнецца ўжо 5 лiстапада, i, нягледзячы на тое, што, на думку большасцi палiтолагаў, Турцыя не мае рэальных шанцаў стаць членам гэтай арганiзацыi, частка турэцкiх элiт прагне рэалiзацыi менавiта гэтага сцэнарыя.

У той жа час у перспектыве, калi або Турцыя выйдзе з НАТА, або будучаму Еўразiйскаму эканамiчнаму саюзу ўдасца палепшыць з гэтым блокам адносiны, такая iнтэграцыя стане цалкам магчымай. Што да праблемы з ЗСГ з Еўрасаюзам i ўмоў членства ў СГА, то яна таксама можа вырашыцца ў будучынi, у выпадку, калi ў фармаце «iнтэграцыi iнтэграцый», якi плануецца, пачнецца абмеркаванне ўмоў iнтэграцыi еўрапейскай i еўразiйскай эканамiчных прастор. У гэтым выпадку турэцкiя ўмовы ўдзелу ў свабодным гандлi з ЕС i ўмовы членства ў СГА будуць абмяркоўвацца паралельна на фоне ўзгаднення тых жа ўмоў краiнамi еўразiйскай iнтэграцыi з краiнамi ЕС. Але, вядома, пакуль што да рэалiзацыi перспектыўнага праекта па «iнтэграцыi iнтэграцый» яшчэ дастаткова далёка.

У самой Турцыi прапанова Прэзiдэнта Казахстана аб магчымасцi ўдзелу гэтай краiны ў Мытным саюзе была ўспрынята даволi сур'ёзна. У прыватнасцi, у суботу турэцкая газета Sabah са спасылкай на крынiцу ў МЗС Турцыi паведамiла чытачам, што краiна не атрымлiвала афiцыйнай прапановы аб уступленнi ў еўразiйскi Мытны саюз. Газета таксама паказала, што яе крынiца пацвердзiла, што такога роду перамовы вялiся раней.

Сяргей КIЗIМА,
доктар палiтычных навук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?