Вы тут

Усё вышэй...


Беларусь заняла 63-ю пазіцыю сярод 189 краін у справаздачы Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі «Вядзенне бізнесу-2014: разуменне норм рэгулявання дзейнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў». Сёння сусветны рэйтынг апублікаваны на сайце праекта «Вядзенне бізнесу», паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулагоднім дакладзе «Вядзенне бізнесу-2013» Беларусь пасля традыцыйнага перагляду рэйтынгу змяніла 58-ю пазіцыю на 64-ю. Улічваючы гэта, у параўнанні з мінулым годам рэспубліка палепшыла свой рэйтынг у справаздачы на адну пазіцыю. Перагляд мінулагодняга рэйтынгу звязаны з абнаўленнем даных, а таксама з увядзеннем у справаздачу некалькіх новых краін.

Эксперты міжнародных арганізацый звярнулі ўвагу на станоўчыя змяненні ва ўмовах вядзення бізнесу, якія правяла краіна за апошні час. Так, Беларусь спрасціла працэдуры па стварэнні прадпрыемства за кошт зніжэння платы за рэгістрацыю і адмены патрабавання наяўнасці часовага банкаўскага рахунку для рэгістрацыі юрыдычнай асобы. Спрошчаны працэдуры падключэння да сістэмы электразабеспячэння за кошт паскоранай выдачы тэхнічных умоў і дазволаў на земляныя работы і скарачэння часу, неабходнага для падключэння да сеткі электразабеспячэння.

Акрамя таго, як адзначаюць эксперты, у Беларусі спрошчана перадача маёмасці шляхам увядзення паскоранай працэдуры рэгістрацыі ўласнасці.

Першае месца ў сусветным рэйтынгу па ступені спрыяльнасці для вядзення бізнесу займае Сінгапур. За ім у спісе 10 вядучых краін з самымі спрыяльнымі нарматыўна-прававымі базамі для прадпрымальніцкай дзейнасці знаходзяцца Ганконг (Кітай), Новая Зеландыя, ЗША, Данія, Малайзія, Рэспубліка Карэя, Грузія, Нарвегія і Вялікабрытанія.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».