Вы тут

22 разы «не»


У аўторак, 29 кастрычнiка, Генеральная Асамблея ААН прыняла ўжо 22-ю па лiку рэзалюцыю, якая заклiкае ЗША да спынення блакады Кубы.

Летась за падобную рэзалюцыю прагаласавалi 188 дзяржаў — членаў ААН з 193-х. Сёлета супраць рэзалюцыi прагаласавалi ўсяго пяць краiн: традыцыйна — ЗША i Iзраiль, а таксама асацыяваныя з ЗША тры астраўныя дзяржавы — Палау, Мiкранэзiя i Маршалавы астравы. Аднак рашэннi Генасамблеi, у адрозненне ад Савета Бяспекi ААН, не носяць абавязковага да выканання характару i маюць выключна дэкларатыўны характар.

У рэзалюцыi пад загалоўкам «Неабходнасць спынення эканамiчнага, камерцыйнага i фiнансавага эмбарга, уведзенага Злучанымi Штатамi Амерыкi супраць Кубы» Генасамблея ААН заклiкае ўсе краiны ўтрымлiвацца ад палiтыкi блакады суверэнных дзяржаў i ўмяшання ў iх унутраныя справы.

«Зноў заклiкаем дзяржавы, якiя працягваюць ужываць такiя законы i меры, распачаць неабходныя крокi, каб ануляваць iх цi пазбавiць сiлы як мага хутчэй у адпаведнасцi з рэжымам прававога рэгулявання», — гаворыцца ў рэзалюцыi.

1383211155931_31-47

У дакладзе генеральнага сакратара ААН Пан Гi Муна, якi быў на гэты раз прадстаўлены да пасяджэння Генасамблеi, адзначаецца, што «эмбарга Злучаных Штатаў i дадатковыя санкцыi, уведзеныя пасля ўключэння Кубы ў спiс краiн, якiя падтрымлiваюць тэрарызм, моцна адбiваюцца на эканамiчным i сацыяльным развiццi гэтай краiны, аказваюць цяжкае ўздзеянне на яе насельнiцтва».

Па звестках пасольства Кубы ў Беларусi, на красавiк 2013 года эканамiчная шкода ад паўвекавой блакады склала больш за 1 трлн долараў ЗША, з улiкам знiжэння курсу долара ў адносiнах да кошту золата на мiжнародным рынку.

— Уражвае бесчалавечнасць жорсткай блакады з боку ўрада Злучаных Штатаў Амерыкi, — сказаў на сваёй першай сустрэчы з прадстаўнiкамi беларускiх СМI i грамадзянскай супольнасцi, якая адбылася напярэдаднi прыняцця рэзалюцыi, новы пасол Кубы ў Беларусi Херарда Суарэс Альварэ. — Гэта блакада, якую мы можам назваць сапраўднай эканамiчнай вайной, з'яўляецца самай доўгай у гiсторыi чалавецтва. Мэта яе — дабiцца, каб на Кубе ўзнiкла незадаволенасць урадам за кошт бытавых цяжкасцяў. Але няма нiводнай нормы ў мiжнародным праве, якая магла б апраўдаць такую блакаду. Яна не толькi фактычна парушае асноўныя прынцыпы Статута ААН, але парушае правы чалавека адносна цэлага народа, з'яўляецца актам генацыду i галоўнай перашкодай для паступальнага развiцця Кубы.

Сума штрафаў, накладзеных на розныя замежныя банкi за зносiны з Кубай, толькi пасля 2009 года склала больш за $2 млрд. Кiраўнiцтва па кантролi за замежнымi актывамi казначэйства ЗША (OFAC) выдаткоўвае больш сродкаў на пераследаванне мiжнародных фiнансавых транзакцый Кубы, чым на барацьбу з тэрарызмам. Кубiнскi дыпламат прывёў наступныя лiчбы: з 1994 па 2003 год OFAC выдаткавала каля $8 млн на санкцыi да парушальнiкаў блакады Кубы, i толькi $10 тысяч — на пошук i блакiроўку фiнансавання тэрарызму.

З-за немагчымасцi экспарту ў ЗША рому Куба страцiла $73 млн i $121 млн — з-за спынення продажу ў гэту краiну элiтных цыгар. З-за пераследавання Злучанымi Штатамi Амерыкi трэцiх краiн, якiя маюць фiнансавыя зносiны з Кубай, рызыкi апошняй узраслi на 76%.

Дагэтуль Куба не мае доступу да крэдытаў Сусветнага банка, Мiжнароднага валютнага фонду, Мiжамерыканскага банка развiцця, iншых паўночнаамерыканскiх банкаў i iх замежных фiлiялаў. Любыя гандлёвыя караблi, якiя прысталi да берагоў Кубы, пазбаўляюцца права ўваходзiць у парты ЗША на паўгода.

Куба не можа закупляць нiякiя вырабы, калi яны маюць больш за 10% кампанентаў, вырабленых у ЗША. Гэта датычыцца не толькi самалётаў, электронiкi, але i iнфармацыйных праграм. Кубiнскiя турыстычныя кампанii не маюць магчымасцi размяшчаць сваю рэкламу ў Google, Yahoo! i iншых сiстэмах, якiя належаць амерыканскiм карпарацыям.

— Кубiнская бейсбольная каманда, якая з'яўляецца адной з самых моцных у свеце, дагэтуль не можа атрымаць свае ганарары ў памеры $2 млн за ўдзел у чэмпiянатах свету 2009 i 2013 года, бо гэтыя грошы, згодна з правiламi блакады, не могуць быць пералiчаны, — прывёў прыклад Херарда Суарэс Альварэ.

Найбольш балюча эмбарга ЗША супраць Кубы адбiваецца на галiнах аховы здароўя i харчавання. Для кубiнцаў недаступныя амерыканскiя лекi i медыцынскiя тэхналогii.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.