Вы тут

На што разлічваць пасля камандзіроўкі?


Работнікі, якія часта ездзяць у службовыя камандзіроўкі, ведаюць, што маюць права на кампенсацыю выдаткаў, якія панеслі падчас выканання задання наймальніка. Але ў працоўным заканадаўстве, як і ў любым іншым, ёсць свае нюансы. Тым больш што зусім нядаўна змяніўся парадак і нормы кампенсацыі выдаткаў пры службовых камандзіроўках у межах Беларусі. Якія траты сёння кампенсуюцца ў бясспрэчным парадку, а якія па рашэнні наймальніка? У які тэрмін наймальнік павінен разлічыцца з работнікам? На гэтыя і іншыя пытанні падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА адказала галоўны эканаміст упраўлення фінансавай дзейнасці дзяржаўных органаў Міністэрства фінансаў Вольга КАРАЛІНСКАЯ.

— Наймальнік выдаў грашовы аванс не загадзя, а ў першы дзень службовай камандзіроўкі. Ці прадугледжана нейкая адказнасць у адносінах такога наймальніка?

— Паколькі камандзіроўка — разнавіднасць выканання службовых абавязкаў, абумоўленых працоўнай дзейнасцю, то існуе адказнасць за парушэнне працоўнага заканадаўства (п. 4 арт. 9.19 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

— Згодна з Інструкцыяй № 35, кошт праязнога дакумента вяртаецца ў поўным памеры (у тым ліку і кошт паслуг па яго афармленні), калі камандзіроўка адмянілася па прычынах, якія не залежаць ад работніка. Ці з'яўляецца хвароба работніка адной з такіх прычын?

— З'яўляецца.

— Работнік вярнуўся са службовай камандзіроўкі і прадставіў рахунак за пражыванне ў двухмесным нумары вышэйшай катэгорыі «Студыя» (пражываў у нумары адзін). Ці мае права арганізацыя кампенсаваць работніку выдаткі па найме жылога памяшкання ў поўным аб'ёме? Якім чынам вызначыць кошт аднамеснага нумара ў тым выпадку, калі наймальнік адмовіцца кампенсаваць выдаткі па пражыванні ў нумары вышэйшай катэгорыі?

— Кампенсацыя выдаткаў па найме жылога памяшкання пры пражыванні работніка ў нумарах вышэйшай катэгорыі ажыццяўляецца толькі з дазволу наймальніка (падпункт 4.2 пункта 4 Інструкцыі №35). Вызначыць кошт аднамеснага нумара ці аднаго месца ў нумарах з двума і больш месцамі для пражывання можна на падставе інфармацыі, прадстаўленай гасцініцай па афіцыйным запыце (або на падставе інфармацыі, размешчанай на сайце гасцініцы).

— Ці вяртаецца работніку, які вярнуўся з камандзіроўкі, кошт сняданку ў гасцініцы?

— Вяртаецца з дазволу ці ведама наймальніка. Згодна з пастановай Савета Мінсітраў № 471 «Аб зацвярджэнні Правілаў гасцінічнага абслугоўвання ў Рэспубліцы Беларусь», паслугі грамадскага харчавання адносяцца да дадатковых паслуг гасцінічнага абслугоўвання і прадастаўляюцца са згоды кліента, а не ў абавязковым парадку. У сувязі з гэтым мэтазгодна кампенсацыя вышэйзгаданых выдаткаў па меркаванні наймальніка.

— Калі ў рахунку на пражыванне ў гасцініцы ўказаны кошт сняданку, ці ўплывае гэта на памер сутачных?

— Калі работніку наймальнік кампенсаваў кошт сняданку, прадастаўленага ў гасцініцы, сутачныя выплачваюцца ў памеры 100% ад устаноўленай нормы.

— Згодна з Інструкцыяй № 35 з 9 кастрычніка гэтага года, калі работніку прымаючы бок аплачвае харчаванне, сутачныя выплачваюцца ў памеры 50% ад устаноўленай нормы. У камандзіроўку ў межах Беларусі накіраваны 2 работнікі. У якім памеры выплачваюцца ім сутачныя, калі аднаму з камандзіраваных прымаючы бок прадаставіў трохразовае харчаванне, а другому — толькі сняданак?

— У абодвух выпадках работнікам кампенсуюцца сутачныя ў памеры 50% ад устаноўленай нормы.

— З 9 кастрычніка гэтага года канкрэтызаваны пералік іншых выдаткаў, якія панёс работнік у інтарэсах выканання службовага задання з дазволу ці ведама наймальніка. Туды ўключаны выдаткі па аплаце правозу багажу звыш нормы бясплатнага правозу, праезду транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах, платных стаянак, паслуг сувязі, кошту сняданку, які прадастаўляецца гасцініцай. Ці з'яўляецца гэты пералік закрытым? Як кампенсаваць работніку выдаткі на запраўку аўтамабіля, наведванне выстаў, а таксама іншыя выдаткі, звязаныя з выкананнем службовага задання?

— Пералік — вычарпальны. Разам з тым, наймальнік можа ўстанавіць іншыя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам.

— У адпаведнасці са змяненнямі, якія ўнесены 9 кастрычніка ў Інструкцыю №35, змянілася кропка адліку тэрміну правядзення канчатковага разліку з камандзіраваным работнікам. Так, 30 дзён адлічваецца не са дня заканчэння камандзіроўкі, а з дня падачы авансавай справаздачы. Калі ўлічыць, што пры выдачы авансу шляхам пералічэння на рахунак кліента (на банкаўскую плацежную картку) для прадстаўлення справаздачы работніку дадзена да 15 працоўных дзён са дня вяртання са службовай камандзіроўкі, тэрмін канчатковага разліку з работнікам істотна павялічваецца. З чым звязаны такія змены?

— Зыходзячы з практыкі прымянення гэтай нормы (канчатковы разлік бухгалтар можа правесці толькі пасля падачы работнікам авансавай справаздачы), а таксама па аналогіі з замежнымі камандзіроўкамі.

Падрыхтавала Надзея ДРЫЛА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.