Вы тут

Нобелеўскi лаўрэат родам з Брэста


Бюст Менахему Бегiну адкрылi ў абласным цэнтры

Сто гадоў таму ў Брэсце нарадзiўся Менахем Бегiн, якi потым стаў прэм'ер-мiнiстрам Iзраiля. Яго выдатныя заслугi як палiтыка i грамадскага дзеяча адзначаны Нобелеўскай прэмiяй мiру. Iдэя паставiць помнiк на радзiме Бегiна была агучана падчас вiзiту iзраiльскай дэлегацыi ў Брэст на самым пачатку гэтага года. Тады i была дасягнута дамоўленасць. У склад творчай групы, якая працавала над помнiкам, увайшлi лаўрэат Ленiнскай прэмii СССР архiтэктар Леанiд Левiн, брэсцкi скульптар Алеся Гуршчанкова, архiтэктар Канстанцiн Селiханаў, галоўны архiтэктар Брэста Алег Ляшук.

1383369424802_2-35

Некалькi дзён таму бюст устанавiлi ў скверы па вулiцы Куйбышава, недалёка ад будынка, у якiм была школа, дзе i вучыўся юны Менахем Бегiн. I ў апошнi дзень кастрычнiка гараджане i госцi сабралiся на ўрачыстае адкрыццё помнiка. Мэр Брэста Аляксандр Палышанкоў расказаў прысутным, што месца, на якiм стаяць усе ўдзельнiкi iмпрэзы, у пачатку вайны было адведзена пад гета. Тут знаходзiлася большая частка брастаўчан. Бо з 47 тысяч чалавек насельнiцтва даваеннага Брэста 34 тысячы складалi яўрэi. Абсалютная большасць насельнiкаў гета загiнула ў 1942 годзе. «Гэтую трагiчную старонку з жыцця горада мы заўсёды памятаем», — падкрэслiў старшыня гарвыканкама i адзначыў, што ў горадзе шануюць памяць усiх знакамiтых выхадцаў, у шэрагу якiх — i вядомы дзяржаўны дзеяч Iзраiля Менахем Бегiн.

Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Iзраiль у Беларусi Iосiф Шагал зачытаў вiтальны зварот прэм'ер-мiнiстра Iзраiля Бiньямiна Нетаньяху да ўдзельнiкаў мiтынгу, а таксама нагадаў заслугi Менахема Бегiна ў справе ўсталявання мiру. У 1979 годзе Бегiн дабiўся мiрнага пагаднення памiж Iзраiлем i Егiптам, за што i быў удастоены Нобелеўскай прэмii мiру.

Напярэдаднi адкрыцця помнiка ў Брэсце адбылася прэзентацыя i ўрачыстае гашэнне блоку паштовых марак, прысвечаных нацыянальным лiдарам Iзраiля, выхадцам з Беларусi. А ўжо на наступны дзень маркi з партрэтамi Менахема Бегiна, Iцхака Шамiра, Хаiма Вейцмана, Шымона Пераса, Залмана Шазара прадавалiся ў паштовай краме.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».