Вы тут

Ценi мiнуўшчыны, якiя не знiкаюць з часам


Чаму хвалююць дагэтуль вынiкi паўстання 1863-1864 гадоў?

Мы не жылi тады. Што нам да таго, што адбывалася 150 гадоў таму на нашай тэрыторыi? Даўно. Далёка. Прайшло. Мiнула. Жывём. Ядзiм. I добра...

Будуем будучыню. Шукаем накiрунак для яе. Iмкнёмся абгрунтаваць. Але як гэта можна рабiць, не абапiраючыся на досвед папярэднiкаў, якiя стваралi ўмовы для цяперашняга жыцця? Таму што нiчога не ўзнiкае з нiчога. I краiны не паўстаюць там, дзе няма глебы для iх утварэння. Нездарма ж пра паўстанне, якое ў нас у Беларусi звязваюць з iменем Кастуся Калiноўскага, гавораць i разважаюць навукоўцы розных краiн. У юбiлейны год у памяць пра тыя падзеi Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi арганiзаваў канферэнцыю па тэме: «Паўстанне 1863 — 1864 гадоў у Польшчы, Беларусi, Лiтве i ва Украiне: гiсторыя i памяць».

1383623600935_5-20

Тыя падзеi былi лёсавызначальнымi для розных народаў, якiя цяпер маюць сваю дзяржаўнасць. Нездарма ж навукоўцы надавалi iх вывучэнню шмат увагi — апошнiя 100 гадоў. У тым лiку нашы, беларускiя вучоныя, што было засведчана на канферэнцыi. Тэма паўстання дагэтуль застаецца актуальнай для айчынных гiсторыкаў.

Вячаслаў Данiловiч, дырэктар Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi:

— Прадстаўнiкi маладой беларускай гiстарычнай навукi (у 1920-я гг.) — Ян Вiткоўскi, Усевалад Iгнатоўскi, Iван Цвiкевiч i iншыя заклалi беларускую канцэптуальную парадыгму ў вывучэннi гiсторыi паўстання 1863-1864 гг.: падзеi паўстання разглядалiся iмi ў агульным кантэксце барацьбы за беларускую дзяржаўнасць у ХIХ — пачатку ХХ ст.

У жнiўнi 1945 г. вучоны савет Iнстытута гiсторыi разглядаў пералiк дакладаў на сесiю Акадэмii навук БССР, якая павiнна была адбыцца ў вераснi гэтага ж года ў Мiнску. Для зачытвання быў вылучаны даклад сапраўднага члена АН Уладзiмiра Перцава «Кастусь Калiноўскi». Справа была ў тым, што ў 40-50-я гг. XX ст. распрацоўвалася серыя «Замечательные люди Белоруссии» («Выдающиеся люди Белорусской земли») у кнiгах. Сярод выдатных i знакамiтых асоб знаходзiўся i К. Калiноўскi, нарыс пра якога рыхтаваў У. Перцаў».

Тэма паўстання на працягу ўсяго перыяду iснавання Iнстытута гiсторыi ўваходзiла ў сферу iнтарэсаў i даследчай дзейнасцi вядучых супрацоўнiкаў. Зразумела, абысцi юбiлейны 2013 г. Iнстытут гiсторыi таксама не мог. На працягу года супрацоўнiкi актыўна выступалi кансультантамi ў арганiзацыi выстаў да 150-годдзя паўстання («Старонкi гiсторыi паўстання 1863—1864 гг.» (ЦНБ iм. Я. Коласа), «З гiсторыi падзей 1863-1864 гг.» (Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкі Беларусь); удзельнiчалi ў мiжнародных i нацыянальных навуковых мерапрыемствах. Да юбiлею была выдадзена манаграфiя Алены Фiрыновiч «Паўстанне 1863 — 1864 гг.: вядомыя i невядомыя крынiцы беларускiх архiваў». I натуральна, у пералiку мерапрыемстваў Iнстытута на нiве даследавання паўстання 1863 — 1864 гг. стаiць гэтая канферэнцыя, якая павiнна дапамагчы адказаць на наяўныя, часам спрэчныя, пытаннi.

Спрэчныя пытаннi сапраўды застаюцца дагэтуль. А часам здаецца: чым далей ад тых падзей, тым больш нечаканымi трактоўкамi яны абрастаюць. Нават на пленарным пасяджэннi канферэнцыi ўзнiкла бурнае абмеркаванне ролi Кастуся Калiноўскага ў акрэслiваннi беларускай нацыянальнай iдэi. I, здавалася б, яшчэ са школьных часоў тут усё зразумела. Але ж, як аказваецца, сёння ўзнiкаюць варыянты падыходаў. Усё, вядома, мае свае прычыны. I сапраўды, як адзначалася на канферэнцыi, кожнае пакаленне павiнна выпрацаваць свае адносiны да падзей паўстання 1863 — 1864 гадоў. Таму эмоцыi кiпелi нават сярод тых, хто вывучае дакументы, аналiзуе факты, робiць высновы. Апошняе — асаблiва важна з пункту гледжання таго, што ёсць беларуская iдэя на цяперашнiм этапе. I дзе ж, хто той народ, да якога звяртаўся Калiноўскi? Хто пачуў яго тады? У кiм яго думкi адгукаюцца сёння? I якiя думкi? I цi не згубiлi яны сваёй вастрынi сёння? Гiсторыкi — людзi, якiя звяртаюцца да таго, што было, каб вызначыць, можа быць, вытокi наступных эпох развiцця i станаўлення краiны, якая называецца Беларусь. I, мiж iншым, не толькi яе. Насамрэч, вынiкi паўстання мелi ўздзеянне на фармiраванне некалькiх нацый. Таму i канферэнцыя сабрала навукоўцаў розных краiн, на гiсторыю якiх тыя падзеi мелi ўплыў. Валянцiна Шандра, доктар гiстарычных навук, прафесар, старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi Украiны:

— Паўстанне 1863 года, нягледзячы на тое, што яго ўзброеныя выступленнi ва Украiне не былi шматлiкiя, было выкарыстана ўладай, каб прысвоiць правабярэжныя памесцi, якiя знаходзiлiся ва ўласнасцi польскага панства. Шляхам заканадаўства праз канфiскацыю i ўвядзенне падатку сродкi ад зямельных набыткаў iшлi на ўмацаванне дзяржаўных механiзмаў i кадравага забеспячэння Расiйскай iмперыi. Маштабнасць гэтай акцыi патрабавала мабiлiзацыi ўнутраных рэсурсаў, i таму ў многiх пытаннях рэгiянальнага кiравання яна абапiралася на бюракратычны апарат, для якога стваралiся льготныя ўмовы службы i зямельнага ўзбагачэння. Iмi карысталiся не толькi чыноўнiкi ўнутраных губерняў, але i ўкраiнцы, для якiх служба на правабярэжжы была больш прыдатнай, i яны станавiлiся паспяховымi землеўладальнiкамi i паспяховымi будаўнiкамi расiйскай дзяржаўнасцi, выцясняючы палякаў з устаноў i памяншаючы iх землеўладаннi. Праз матэрыяльнае забеспячэнне iмперыi ўдалося прывязаць да сябе значную частку кiруючай элiты, што спрыяла яе русiфiкацыi i ўцягванню ў абслугоўванне iмперыi. Яна выкарыстала гiстарычную варожасць памiж украiнцамi i палякамi, што на час паўстання праявiлася ў сацыяльным супрацьстаяннi, правакуючы сiтуацыю, у вынiку чаго значная частка мясцовых iнтэлектуалаў аказалася ў адным з iмперыяй лагеры i вяла барацьбу супраць польскай прысутнасцi ў краi. Паўстанне спрыяла з'яўленню i новага грамадскага кiрунку, хоць i нешматлiкага. Яно адстойвала i не польскiя, i не расiйскiя iнтарэсы, а iнтарэсы мясцовага насельнiцтва, на аснове iдэнтычнасцi якога пачалося фармiраванне ўкраiнскай нацыi.

Але народы — гэта людзi. Канкрэтныя людзi, у якiх было жыццё, у якiх былi блiзкiя, каханыя, сем'i. У якiх была радзiма, дзеля якой яны гатовыя былi ахвяраваць сабой, памiраць. Можа быць, таму жорсткiм пакараннем за ўдзел у паўстаннi разам са смерцю была высылка ў далёкiя землi, каб узмацнiць тугой думкi пра далейшы лёс свайго народа. I свой лёс таксама. Людзi — галоўны здабытак паўстання. Яно дало герояў — тых, хто гатовы быў ахвяраваць прыватнымi выгадамi дзеля высокiх iдэалаў. I менавiта таму, што яны былi мужныя i самаахвярныя, ёсць жаданне паглыбляцца i спасцiгаць сэнс тых падзей. Чалавечы фактар, цi самi паўстанцы, iх лёс у высылцы — вялiкая i цiкавая тэма для аналiзу, прычым не толькi для айчынных навукоўцаў.

Мiкалай Падпратаў, доктар гiстарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры агульнай айчыннай гiсторыi Пермскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўнiверсiтэта:

— Цiкава прааналiзаваць, колькi людзей патрапiла ў Пермскую губерню ў вынiку высылкi. Нехта кажа, што ў Пермскую губерню было саслана 760 чалавек, нехта — 950. А нехта — i 1500. Гэта, вiдавочна, перавышэнне, таму што першапачаткова высылцы падвяргацца павiнна было менш за 1000 чалавек. Калi ўлiчыць, што на Пермскую губерню прыходзiцца адна дзясятая частка фiнансавання Мiнiстэрства ўнутраных спраў Расiйскай iмперыi, то можна меркаваць, якая колькасць насамрэч была выслана ў iншыя ўнутраныя губернi Расii... Прыязджалi i сем'i высылаемых — але не ўсе i не да ўсiх, хто падвяргаўся рэпрэсiям. Такiх было каля 180 чалавек па Пермскай губернi. Але лiчыць iх рэпрэсiраванай катэгорыяй насельнiцтва неправамерна. Гэта iх дабравольнае жаданне — маглi ехаць цi не. Трэба адзначыць, што 40 працэнтаў высланых у наш рэгiён — дваране. Прыкладна 12 працэнтаў сялян. Каля 5 працэнтаў — святары, у асноўным каталiцкай канфесii, каля 8 працэнтаў — вайскоўцы... Як мы ўяўляем сабе высланых: людзi ў кайданках з абмежаванай магчымасцю перасоўвання. Але арыштанты мелi права групамi па 7-8 чалавек (не па адзiнках) у суправаджэннi салдата без зброi з канвойна-этапнай каманды выходзiць у горад, рабiць пакупкi i наведваць пэўныя ўстановы. Насамрэч таму, што ў Пермскай губернi было зразумела: а куды ж ты адсюль пабяжыш?.. Перм — гэта глухая правiнцыя... Пасля заканчэння тэрмiну высылкi чалавек мог тут застацца. Але трэба прызнаць, што заставалiся адзiнкi. Астатнiя ўсё ж вярталiся на радзiму...

Вярталiся туды, дзе бачылi сэнс жыцця. Нават пасля таго, калi, здавалася, iх уласнае жыццё пацярпела паражэнне. Але для iх гэта не было так. I ўсё роўна ў сэрцы разам з болем заставалася любоў да галоўнага, што трымала на гэтым свеце. Боль i любоў заўсёды iдуць поруч. Чым больш болю, тым выразней голас любовi ў душы. Любовi да радзiмы, якая прарастае праз пакаленнi. I мы цяпер ведаем: нiчога не ўзнiкае з нiчога. Вось толькi пытанне: што прарасце ад iдэй, якiмi жыве наша пакаленне, для якога падзеi 150-гадовай даўнiны — вельмi далёкая гiсторыя, якую мы ўсё менш i менш звязваем з сённяшнiмi рэалiямi?..

Ларыса ЦIМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.