Вы тут

Другую вучэбную чвэрць Пачалi з наваселля


Вучнi Вераснiцкай агульнаадукацыйнай школы Жыткавiцкага раёна пачалi другую вучэбную чвэрць з наваселля. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

У школе прайшла ўрачыстая лiнейка, прысвечаная ўводу ў эксплуатацыю другой чаргi блока-прыбудовы, з улiкам якой агульная плошча ўстановы павялiчылася ўдвая. Педагогi i прадстаўнiкi мясцовых органаў улады павiншавалi вучняў з гэтай падзеяй i пажадалi iм у абноўленай школе вялiкiх поспехаў у вучобе. Усяго ў школе 152 вучнi з некалькiх вёсак Жыткавiцкага раёна. З гэтага часу дзецi змогуць займацца хiмiяй, бiялогiяй, замежнымi мовамi ў спецыяльна абсталяваных кабiнетах i лабараторыях.

Фактычна школа ў Вераснiцы цяпер нiчым не адрознiваецца ад аналагiчных гарадскiх устаноў. Прасторная спартыўная зала з раздзявальнямi i душавымi, уласны медпункт, кнiгасховiшча, вялiкая бiблiятэка, а таксама iншыя тэхнiчныя памяшканнi набылi закончаны выгляд. Акрамя таго, у школы з'явiлася новая ўласная кацельня, у якой устаноўлены энергазберагальныя катлы, што працуюць на мясцовых вiдах палiва.

На рэканструкцыю школы ААТ «Гомельтранснафта Дружба» накiравала Br11 млрд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».