Вы тут

Рынкі правераць на якасць тавараў


З першых дзён лістапада Дзяржстандарт сумесна з іншымі нагляднымі органамі пачынае маніторынг выканання патрабаванняў аб пацвярджэнні бяспекі і якасці тавараў лёгкай прамысловасці пры іх рэалізацыі ў рознічных гандлёвых аб'ектах і на рынках.

Патрабаванні і правілы доступу гэтай прадукцыі на рынак краін Мытнага саюза, у тым ліку Беларусі, вызначаны ў тэхнічным адпаведным рэгламенце Мытнага саюза, які ўступіў у сілу з 1 ліпеня 2012 года. Прэс-служба Дзяржстандарта ўдакладняе, што дзеянне раней выдадзеных сертыфікатаў і прынятых дэкларацый на прадукцыю гэтай групы захоўваецца да 1 ліпеня 2014 года.

Існуе некалькі спосабаў пацвярджэння бяспекі і якасці тавараў, на якія распаўсюджваюцца тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза (ТР МС) пры іх рэалізацыі ў рознічных гандлёвых аб'ектах і на гандлёвых месцах на рынках. Гэта арыгіналы або копіі сертыфікатаў адпаведнасці або дэкларацый аб адпаведнасці прадукцыі патрабаванням ТР МС; сертыфікаты або дэкларацыі аб адпаведнасці адзінай формы МС на тавары, уключаныя ў адзіны пералік прадукцыі, якая падлягае абавязковай ацэнцы (пацвярджэнню) адпаведнасці ў рамках МС з выдачай адзіных дакументаў, на працягу перыяду, вызначанага рашэннем аб прыняцці ТР МС; наяўнасць на таварах і (або) іх спажывецкай тары выявы адзінага знака абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў — членаў МС; указанне звестак аб сертыфікаце або дэкларацыі ў суправаджальнай дакументацыі.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку ў сумеснай пастанове чатырох органаў дзяржкіравання прадугледжаны да 1 ліпеня 2014 года спрошчаны парадак пацвярджэння адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці патрабаванням ТР МС.

Такое рашэнне было прынята з улікам захавання дзеяння да вызначанага тэрміну ў краінах — членах Мытнага саюза раней выдадзеных на прадукцыю гэтай групы сертыфікатаў і дэкларацый.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.